У Гродна лёс дрэваў вырашала адмыслова прывезеная масоўка?
02.04.2012 13:36
—
Новости Общества
|
У Гродна лёс дрэваў вырашала адмыслова прывезеная масоўка? Калі 30 сакавіка я падыходзіла да месца правядзення грамадскіх слуханняў наконт вырубкі дрэваў, мяне здзівіла колькасць хлапцоў у амаль аднолькавай паўспартыўнай вопратцы. Масоўка!
Гэтую людскую таўканіну каля філармоніі пераадолець было дастаткова цяжка. Аднак, апынуўшыся сярод натоўпу, я зразумела, што надалей будзе не сапраўднае вырашэнне лёсу дрэваў, а просты і зразумелы для нашай рэчаіснасці фарс. Як у дрэнным кіно разварочваліся падзеі – за вуглом філармоніі стаялі вялікі белы аўтобус ды мікрааўтобусы, на якіх (пранеслася чутка) падвезлі патрэбную "масоўку", добра апранутыя жанчыны хорам крычалі, што дрэвы трэба срубіць абавязкова, нейкі хлопец сказаў: "А мне ўсё роўна" і пайшоў рэгістравацца, як удзельнік слуханняў. Мінулыя слуханні па вырубцы дрэваў, якія адбываліся 16-га сакавіка мелі – Я прыехала ў 10.10 на прахадную, але ўжо нікога нідзе не было. На прахадной спыталася, ці былі ўвогуле слуханні. Мне адказалі, што ўсё ўжо прайшло, і ўдзел прынялі каля 50 чалавек. Можна толькі здагадвацца, якое рашэнне было прынята і як гэта мерапрыемства адбывлася. Але вернемся да дрэваў каля філармоніі, дзе прадстаўнікі дадзенай культурнай установы (так яны сябе называлі) чамусьці вельмі агрэсіўна адстойвалі рашучае спілаванне дрэваў. Самымі важкімі аргументамі былі: "Вы нічога не разумееце" і "Мы робім гэта для сваіх дзяцей". І нават не толькі дзяцей, а і ўнукаў. І ў словах прадстаўнікоў Інстытута "Грамадзянпраект" ды іншых чыноўнікаў не было чуваць упэўненасці, што будуць абавязкова пасаджаны новыя вялікія дрэвы, а не карлікавыя пароды, ці ўвогуле што-небудзь пасаджана. На пытанні грамадскасці, якія ж і колькі дрэваў будзе расці замест вырубленых, адказаць яны так і не змаглі. Як не змаглі дакладна назваць вуліцы, дзе пасаджаны тыя 457 (!) дрэваў, пра якія некалькі разоў успаміналі прадстаўнікі ўлады.
На грамадскім абмеркаванні, як ні дзіўна, не было дастатковага канструктыўнага дыялога з грамадскасцю. Былі эмоцыі, былі абяцанкі і прыгожыя словы, было жаданне, як мага хутчэй скончыць гэтую няважную справу, аб чым раздражнена ды красамоўна сказаў прадстаўнік чынавенства: – Вы, напэўна, нідзе не працуеце, толькі адрываеце мяне ад працы. І прыходзіцца мне з вамі, "азеляніцелямі", змагацца… Аднак лёс дрэваў вельмі хвалюе мясцовых жыхароў, частка з якіх усё ж такі трапіла на гэтае абмеркаванне, хаця пра час і месца іх правядзення грамадскасць даведалася менш чым за суткі. Яны, жыхары, скардзіліся, што на вуліцы Суворава пасеклі дрэвы, што ўлетку няма чым дыхаць з-за выпарэнняў асфальта, што з-за атсутнасці дрэваў, вулічны шум урываецца ў кватэры. Але, на жаль, гэтыя праблемы не турбуюць чыноўнікаў, як і не турбуе іх, чым жа дыхаць сённяшнім старым ды малым, дзе ж пашпацыраваць з немаўляткам маладой маме, не ўдыхаючы выхлапныя газы, дзе ў цяньку пасядзець і памроіць, гледзячы на вымытае травеньскім дажджом вялікае лісце каштанаў, якія таксама неўзабаве будуць знішчаны. Усе разышліся: хто залез у мікрааўтобус, хлопцы ў спартовых касцюмах пайшлі грэцца ў будынак філармоніі, чыноўнікі – па кабінетах, а мясцовыя жыхары вырашылі напісаць скаргу ў пракуратуру па выніках гэтага абмеркавання. Аб тым, што слуханні былі праведзены не зусім па праўдзе, сведчыць падслуханы мною дыялог сакратаркі, якія рэгістравала ўдзельнікаў са сваім калегай: – Гэта нашых прывезлі? – пытае ён, паказваючы на мікрааўтобус. – Так, нашых, але цішэй... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні грамадскасці, якія ж і колькі дрэваў будзе расці замест вырубленых, адказаць яны так і не змаглі.
|
|