У гомельскім выцвярэзніку першакрасавіцкае падаражанне адчулі 12 чалавек
02.04.2012 15:16
—
Новости Общества
|
У гомельскім выцвярэзніку першакрасавіцкае падаражанне адчулі 12 чалавек Выпівохі заплацяць па новых коштах — 250 тысяч за ноч. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў гомельскім выцвярэзніку.
Выцвярэзнік: “Ужо з першага ў нас людзі ляжаць. Вось сёння 12 чалавек. З 1 красавіка мы працуем у суме 250 тысяч за паслугі медвыцвярэзніка”. Калі ў чалавека, які трапіў у выцвярэзнік, не будзе з сабой 250 тысяч, да яго на працу пойдзе спецыяльны ліст. Калі і гэта не дапаможа, грошы будуць спаганяць праз суд. Нагадаем, з 1 красавіка ўтрая павысілася базавая велічыня, а з ёй — і паслугі выцвярэзніка. Раней працверазець каштавала 87 тысяч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі ў чалавека, які трапіў у выцвярэзнік, не будзе з сабой 250 тысяч, да яго на працу пойдзе спецыяльны ліст.
|
|