ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

21.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пентагон рыхтуе Ўдар па Іране

ЗША маюць пэўны план нанясення ўдараў па Іране. Міністр абароны краіны Леон Панета ў інтэрв'ю тэлеканалу СNN расказаў, што ўжо завершана распрацоўка планаў нападзення на ядзерныя аб'екты Ірана. У сваю чаргу Іран у чаканні атакі ўмацоўвае сваю супрацьпаветраную абарону. Тэгеран ужо абвясціў пра паспяховую распрацоўку і пачатак вытворчасці кампанентаў уласнага зенітна-ракетнага комплексу, здольнага замяніць расійскае ўзбраенне.

Паліцэйскі адмовіўся ад хабару ў RUR 4 млн

Днямі ў Расіі 35-гадовая цыганка спрабавала даць хабар у суме 4 мільёны расійскіх рублёў старшаму оперупаўнаважанаму па асабліва важных справах аддзела аператыўнай службы УФСКН па Краснаярскім краі. За гэтыя грошы жанчына прасіла спыніць вышуковыя мерапрыемствы ў дачыненні яе сястры, якая падазраецца ў незаконным абарачэнні наркотыкаў.

Падрабязнасці

Украіна мяняе "Маленькага прынца" на "Гары Потэра"

Ва ўкраінскіх школах будзе істотна зменена праграма па замежнай літаратуры. Колькасць класічных твораў, якія будуць вывучацца, зменшыцца. Замест іх у праграму ўключаць папулярныя сучасныя кнігі (у прыватнасці — у жанры фэнтэзі).

Новую праграму для вучняў 5—9 класаў распрацавала міністэрства адукацыі Украіны. У прыватнасці, з пераліку твораў, якія вывучаюцца ў шостым класе, прыбяруць "Маленькага прынца" Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Замест яго школьнікам прапануюць "Гары Потэра" Джаан Роўлінг. З праграмы пятага класа знікне "Маўглі" Кіплінга, з праграмы сёмага — "Айвенга" Скота, восьмага і дзявятага — "Фаўст" Гётэ і "Боская камедыя" Дантэ. Замест іх з'явяцца, у прыватнасці, "Стары з крыламі" Маркеса, "Чужы боль" Лук'яненкі і "Алхімік" Каэльё. Прэзентацыю праграмы міністэрства адукацыі правяло ў пачатку красавіка. У ведамстве, праўда, адзначаюць, што канчаткова яна пакуль не зацверджана. Супраць праграмы тым часам выступілі настаўнікі замежнай літаратуры ў Кіеве. Яны накіравалі адкрыты ліст на імя міністра адукацыі Дзмітрыя Табачніка. Аўтары ліста лічаць, што праект не адпавядае дзяржаўным адукацыйным стандартам, перагружае вучняў і скажае іх уяўленне пра сусветны літаратурны працэс.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украіна мяняе "Маленькага прынца" на "Гары Потэра" Ва ўкраінскіх школах будзе істотна зменена праграма па замежнай літаратуры. Колькасць класічных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика