На суботніку ў Горках працоўны дэсант з вобласці на чале Пятром Руднікам працаваў на аб'ектах "Дажынак". 21.by

На суботніку ў Горках працоўны дэсант з вобласці на чале Пятром Руднікам працаваў на аб'ектах "Дажынак"

22.04.2012 02:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На суботніку ў Горках працоўны дэсант з вобласці на чале Пятром Руднікам працаваў на аб’ектах “Дажынак”


Напярэдадні былі вызначаны аб’ёмы работ і асноўныя месцы прыкладання сіл працаўнікоў, студэнтаў, школьнікаў. Гэта зрабіла рабочая група, якую ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Карнеева.

Раён прымае сёння працоўны дэсант Магілёўскага аблвыканкама на чале са старшынёй Пятром Руднікам і яго намеснікамі, кіраўнікамі ўпраўленняў і камітэтаў. Кіраўніцтва вобласці вырашыла прыкласці рукі на аб’ектах “Дажынак”: папрацаваць на культурна-забаўляльным цэнтры, Лядовай арэне, інтэрнаце, аўтавакзале, кінатэатры і інш. У планах суботніка — закладка агульнагарадскога сквера на тэрыторыі, якая прылягае да мемарыяльнага комплексу “Смуткуючая маці”, а таксама прывядзенне ў парадак грамадзянскіх могілак, воінскіх пахаванняў.

 

У кожнага раёна Магілёўшчыны свае планы на гэты дзень. У ліку важнейшых клопатаў нашых суседзяў-дрыбінцаў, да прыкладу, добраўпарадкаванне тэрыторыі Спаса-Прэабражэнскай царквы, будаўніцтва поля пад міні-футбол каля Дрыбінскай СШ. У Кіраўску таксама з’явіцца новы парк.

Вобласць заробіць сёння каля 5 мільярдаў рублёў. Каля 165 мільёнаў павінна паступіць у агульную скарбонку з Горак. Па папярэдняй інфармацыі рабочую форму ў нашым раёне сёння апранулі каля 20 тысяч чалавек. 






 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па папярэдняй інфармацыі рабочую форму ў нашым раёне сёння апранулі каля 20 тысяч чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика