Сёння ў "РГ" - Дзень нараджэння!
28.04.2012
—
Новости Общества
|
Выпускніца моладзевай рэдакцыі “Форум” Алена Казакова. “Рэгіянальная газета” 28 красавіка адзначае свой дзень нараджэння. Нам спаўняецца 17 гадоў. Выпускніца нашай моладзевай рэдакцыі “Форум”, цяпер студэнтка трэцяга курса Інстытута журналістыкі БДУ Алена Казакова павіншавала нас.Алена даслала ў рэдакцыю свае разважанні пра сённяшнія перспектывы беларускай моладзі і пра месца, якое заняло ў яе жыцці супрацоўніцтва з нашай рэдакцыяй. "Новыя тэхналогіі і кадры, негатовыя да гэтых дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта беларускія рэаліі. Мы часам даведваемся пра поспехі нашых суайчыннікаў за мяжой, але толькі адзінкі знаходзяць сваё месца на радзіме. Тлумачэнняў гэтай з’яве можна знайсці шмат. Можа, прычынамі гэтай праблемы з’яўляюцца недасканаласць сістэмы адукацыі, пэўныя стэрэатыпы, якія сфарміраваліся ў грамадстве? У нашай краіне будучую прафесію звычайна выбіраюць ў гадоў 16-17. Ці правільна гэта? Хтосьці ледзь не з дзіцячага сада ўпэўнены ў тым, што стане, напрыклад, настаўнікам і нікім больш. Іншыя ж здольныя рэалізавацца ў розных сферах і з цяжкасцю робяць абавязковы выбар пасля заканчэння 11 класаў. Неяк непрэстыжным лічыцца ісці працаваць, ледзь зняўшы школьную форму. Ды і не возьме ніхто. Амаль ўсюды патрэбны дыплом аб вышэйшай адукацыі ... Многія мае аднакурснікі губляюцца пры выбары месца практыкі, не кажучы ўжо пра будучую працу. Складана бывае не толькі знайсці свой кірунак у прафесіі, але і годны калектыў. У рэдакцыях студэнта сустрэне альбо кансерватызм супрацоўнікаў сталага ўзросту, альбо вялікая канкурэнцыя сярод моладзі. І першае, і другое патрэбна. Праўда, у правільных прапорцыях. Мне ў свой час вельмі пашанцавала. Будучы яшчэ зусім нявопытнай школьніцай, я прыйшла ў рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты”. Дасведчаныя, сталыя журналісты растлумачылі асновы вельмі складанага рамяства, а моладзь, таксама абітурыенты журфака, дапамагалі з распрацоўкай новых тэм. Колькі ж крэатыўных ідэй мы ўвасобілі! І, галоўнае, гэта было не проста супрацоўніцтва, а шчырае сяброўства розных пакаленняў. “Рэгіянальная газета” выпусціла з гнязда нямала таленавітых журналістаў ... Другога такога калектыву мне пакуль не ўдалося знайсці. Але пошукі працягваюцца. Да таго ж хочацца паспрабаваць сябе ў іншых кірунках. Праўда, у межах Беларусі. “Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся”, я так лічу. А вось калі чалавек дасягае ўзроўню, калі ўжо цесна ў сваёй краіне і ёсць амбіцыі заваяваць сусвет, можна і за мяжу ... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Рэгіянальная газета” 28 красавіка адзначае свой дзень нараджэння. Нам спаўняецца 17 гадоў. Выпускніца нашай моладзевай рэдакцыі “Форум”, цяпер студэнтка трэцяга...
|
|