"У свідравіны не хапае ні напору, ні аб'ёму..."
03.05.2012
—
Новости Общества
|
— Недзе з лютага ў нас няма вады. Куды мы толькі за гэты час не звярталіся! І ў сельскі Савет, і ў райвыканкам, і на "водаканал". Паўсюдна адказваюць са спасылкай на апошні, маўляў, прыедуць адтуль работнікі, адрамантуюць помпу. Ды тыя ўсё ніяк да нас чамусьці не даедуць — дарэчы, з моманту апошняй гутаркі ўжо тыдзень як прайшоў. А як жа без вады, калі і дзеці дома, ды і гаспадарку трэба весці? — расказала пра сутнасць праблемы Таісія Пятроўна. — Праблема, і сур'ёзная, сапраўды ёсць, — адразу пацвердзіў нам дырэктар камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Барысаўводаканал" Віктар Зароўскі. — І для вышэйназваных жыльцоў, як вы слушна заўважылі, яна часткова абумоўлена тым, што яны жывуць на другім паверсе: вада перыядычна прападае. Справа ў тым, што тут дрэнная свідравіна, у якой не хапае ні напору, ні аб'ёму вады. Плюс дадайце сюды 30 гадоў яе эксплуатацыі, калі і сеткі забіліся, і трубы знасіліся. Самым лепшым выйсцем было б зрабіць новую свідравіну. Аднак яе кошт — 200 мільёнаў рублёў. Ні ў нашага прадпрыемства, і ў бюджэце раёна такіх сродкаў пакуль няма. Таму не застаецца нічога іншага, як толькі паспрабаваць рэаніміраваць тое, што ёсць. Думаю, бліжэйшым часам мы і паспрабуем гэта зрабіць. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскі Іконы Барысаўскага раёна ў рэдакцыю звярнулася Таісія Пятроўна Салсанава, якая пражывае ў двухпавярховым доме па вуліцы Лясной. Прычым яе кватэра месціцца...
|
|