Гомельскія раварысты нагадалі пра роўнасць правоў на дарозе
06.05.2012 15:44
—
Новости Общества
|
Гомельскія раварысты нагадалі пра роўнасць правоў на дарозе У велапрабегу пад назвай “Крытычная маса” паўдзельнічала больш за паўсотню гамельчукоў.
Суботнім вечарам 5 траўня клуб “ВелаГомель” правёў калектыўныя катанні па горадзе, прысвечаныя роўнасці на дарогах, правам раварыстаў, а таксама чысціні гораду ад аўтамабільных выкідаў. ![]() Нягледзячы на тое, што велапрабег прайшоў па невялікім маршруце, ён ахапіў самы цэнтр горада. Велааматары рушылі ад плошчы Паўстання, праехалі па вуліцах Перамогі, праспекце Леніна і вуліцы Савецкай і фінішавалі ў пункце старту — на плошчы Паўстання. Апроч асноўнай “ідэі” катанняў, гомельскія раварысты спадзяюцца і на тое, што кіраўніцтва горада нарэшце заўважыць іх і зробіць адмысловыя веладарожкі. Якіх, дарэчы, у абласным цэнтры проста не існуе. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У велапрабегу пад назвай "Крытычная маса" паўдзельнічала больш за паўсотню гамельчукоў. |
|