Пост памяці нашай
08.05.2012
—
Новости Общества
|
8 мая ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці запланавана ўрачыстае адкрыццё дзвюх выстаў. Адна з іх — "Пост нашай памяці" — расказвае пра гісторыю паста, які нясе сваю вахту ля Вечнага агню. Сёлета Пасту памяці мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" споўнілася 40 гадоў. Ні на адзін дзень ён не пераставаў дзейнічаць, нягледзячы на ўсе палітычныя і эканамічныя катаклізмы. Кожная з навучальных устаноў — сярэдніх школ, ліцэяў, гімназій, каледжаў абласнога цэнтра — на тыдзень заступае на ганаровую вахту. Школьнікі і навучэнцы вывучаюць гісторыю крэпасці, сустракаюцца з ветэранамі, з былымі пастоўцамі, займаюцца страявой падрыхтоўкай. Дарослыя адзначаюць, што за тыдзень ганаровай вахты дзеці сталеюць, становяцца больш дысцыплінаванымі і сур'ёзнымі. Выстава расказвае пра арганізатараў Паста памяці і яго выхаванцаў. Другая выстава — "Дарогі да Перамогі" — знаёміць з новымі матэрыяламі і экспанатамі, якія знойдзены і апрацаваны супрацоўнікамі музея ў апошнія гады. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 мая ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці запланавана ўрачыстае адкрыццё дзвюх выстаў. Адна з іх — "Пост нашай памяці" — расказвае пра гісторыю паста, які нясе...
|
|