З сузор'я Купалы і Коласа. 21.by

З сузор'я Купалы і Коласа

08.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Маладзечне традыцыяй стала правядзенне навукова-краязнаўчых канферэнцый, прысвечаных знакавым падзеям у гісторыі беларускай літаратуры.

Сёлета, у Год кнігі, Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча сустрэчу пісьменнікаў, навукоўцаў, краязнаўцаў прысвяціла 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка і Пятра Бітэля. Імя народнага паэта Беларусі М. Танка — на слыху ў чытачоў не толькі Беларусі, але і іншых краін. Пятро Бітэль — чалавек пакутнага лёсу, святар, настаўнік. Будучы рэпрэсаваным, ён падрыхтаваў першапачатковы варыянт перакладу "Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча на беларускую мову. Пасля, ужо на волі, займаўся арыгінальнай паэтычнай творчасцю, выдаў шэраг вершаваных гістарычных паэм, працягваў па-беларуску пераствараць неўміручыя Міцкевічавы творы. Свае даклады на канферэнцыю ў Маладзечне прадставілі пісьменніца, настаўніца Тамара Бярэзіна ("Радавод Пятра Бітэля"), паэт Лідзія Гардынец ("Паэма Пятра Бітэля "Замкі і людзі"), член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Гіруць-Русакевіч ("Пятро Бітэль — настаўнік"), галоўны рэдактар часопіса "Куфэрак Віленшчыны" Міхась Казлоўскі ("Максім Танк і Пятро Бітэль: да гісторыі аднаго перакладу"), кандыдат філалагічных навук Таццяна Кабржыцкая ("Крытычнае слова пра прэзентацыю перакладчыцкай украініяны Максіма Танка"), доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша ("З сузор'я Купалы і Коласа"), аглядальнік газеты "Советская Белоруссия" Людміла Рублеўская ("Штрыхі да біяграфіі Максіма Танка") і іншыя даследчыкі.

Некалі, у адказ на запыт з ГУЛАГу, Максім Танк аказаўся першым сярод тых, хто падтрымаў перакладчыка-вязня Пятра Бітэля. А цяпер зоркі іх зноў сышліся. І гэтая маладзечанская ініцыятыва — толькі на карысць гісторыі беларускай літаратуры.

Кастусь ЛЕШНІЦА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне традыцыяй стала правядзенне навукова-краязнаўчых канферэнцый, прысвечаных знакавым падзеям у гісторыі беларускай літаратуры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика