На металы — новыя скупачныя цэны
08.05.2012
—
Новости Общества
|
Згодна з пастановай Міністэрства фінансаў, з пачатку месяца ўводзяцца новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупліваюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб). Апошні раз дагэтуль яны змяняліся з 1 сакавіка, перад тым — з 1 студзеня. Цяпер скупачныя цэны ў рублях за грам металу выглядаюць наступным чынам. На золата ў вырабах і ломе: 375-й пробы — 135 420 рублёў (дагэтуль было 143 770 рублёў); 500-й пробы — 180 560 рублёў (191 700 рублёў); 583-й і 585-й пробы — 211 260 рублёў (224 290 рублёў); 750-й пробы — 270 840 рублёў (287 550 рублёў); 900-й пробы — 325 010 рублёў (345 060 рублёў); 916-й пробы — 330 790 рублёў (351 190 рублёў); 950-й пробы — 343 070 рублёў (364 230 рублёў); 958-й пробы — 345 960 рублёў за грам металу (дагэтуль было 367 290 рублёў за той жа грам). Скупачная цана на плаціну ў вырабах і ломе з пачатку мая такая: 950-й пробы — 331 370 рублёў за грам металу (апошняя цана дагэтуль — 345 770 рублёў). Натуральна, змяніліся і скупачныя цэны на серабро ў вырабах і ломе. За адзін грам металу ў рублях па пробах: 750-й пробы — 5 200 рублёў (дагэтуль было 5 600 рублёў); 800-й пробы — 5 550 рублёў (5 970 рублёў); 875-й пробы — 6 070 рублёў 6 530 рублёў); 916-й пробы — 6 350 рублёў (6 830 рублёў); 925-й пробы — 6 410 рублёў (6 900 рублёў); 960-й пробы — 6 660 рублёў за адзін грам металу (дагэтуль дзейнічала цана 7 160 рублёў). Сяргей СТАРЫНАЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з пастановай Міністэрства фінансаў, з пачатку месяца ўводзяцца новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупліваюцца ў фізічных асоб (акрамя...
|
|