Школьнік з г.п. Хоцімск напісаў ліст Дар'е Домрачавай і перамог у конкурсе "Белпошты"
08.05.2012
—
Новости Общества
|
Творчае спаборніцтва, якое традыцыйна праводзіць РУП “Белпошта” пры непасрэдным удзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, стала папулярным сярод навучэнцаў школ, ліцэяў і гімназій. Праходзіць яно ў рамках Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру пад эгідай Міжнароднага бюро сусветнага паштовага саюза. Вынікі падводзяцца паэтапна: спачатку ў раённых вузлах паштовай сувязі, затым — у філіялах і на вытворчасці “Мінская пошта”, а ў фінал звычайна выходзіць сем лепшых работ. Сёлета ж фінальная камісія ацэньвала восем сачыненняў: Магілёўскі філіял РУП “Белпошта” прапанаваў адразу два пісьмы. І нядзіўна. Выбар нават на першым этапе быў няпросты — 3402 сачыненні з 1443 устаноў адукацыі. Тэматыка конкурсу заўжды актуальная. Сёлета яна сфармулявана наступным чынам: “Напішы пісьмо спартсмену або спартыўнаму дзеячу, якім ты захапляешся, і раскажы яму (ёй), што для цябе значаць Алімпійскія гульні”. Кожны ліст, які падрыхтавалі фіналісты, — ода біятланістам, тэнісістам, хакеістам, асабліва мужным і стойкім паралімпійцам, а таксама надзея і вера ў іх перамогу на Алімпійскіх гульнях. Найбольш зваротаў “атрымала” наша славутая біятланістка Дар’я Домрачава. Адзін з іх — ад вучня 8-га класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. п. Хоцімска” Андрэя Сяміградскага, фінальная камісія і прызнала лепшым. Поспеху Андрэя садзейнічала яго настаўніца Таццяна Уладзіміраўна Мірошнікава. Другое месца падзялілі васьмікласніца з магілёўскай СШ № 7 Яўгенія Вараб’ёва (настаўніца С. І. Аляксандрава) і самы юны фіналіст — пяцікласнік ДУА “Зелянкоўская дзіцячы сад—сярэдняя школа Полацкага раёна” Данііл Матвеенка (настаўніца Я. М. Ермакова). Трэцімі сталі васьмікласнік гродзенскай гімназіі № 9 імя Ф. П. Кірычэнкі Уладзіслаў Траццяк (настаўніца А. І. Касцюк), вучаніца 9 “А” класа ДУА “Сноўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” Нясвіжскага раёна Алеся Ляшкевіч (настаўніца І. Р. Віннік), сямікласніца СШ вёскі Жыдча Пінскага раёна Дзіяна Сіваракша (настаўніца З. П. Кандрацюк), вучаніца 6 “Б” класа ДУА “Гімназія № 24 г. Мінска” Ганна Буковіч (настаўніца В. В. Петрушэня) і вучаніца 7 “А” класа рагачоўскай СШ № 2 імя У. М. Калеснікава Кацярына Падашэўка (настаўніца А. М. Сцяпанава), якая ў мінулым годзе таксама стала фіналісткай конкурсу. Усе фіналісты і іх настаўнікі будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі РУП “Белпошта”. Пераможцу будуць ушаноўваць асабіста. Чакае яго і сюрпрыз ад рэдакцыі “Народнай газеты”. Сачыненне Андрэя Сяміградскага будзе накіравана ў Бёрн для ўдзелу ў 41-м Міжнародным эпісталярным конкурсе 2012 года. Рэгіна НОВІК, “НГ”, Дабрыдзень, Даша! З вялікім палымяным прывітаннем і пажаданнямі ўсяго найлепшага да цябе звяртаецца звычайны беларускі школьнік. Завуць мяне Андрэем. Мне 13 год. Вучуся ў восьмым класе. Да вучобы стаўлюся сур’ёзна, таму маю добрыя адзнакі. На ўроках усё даецца лёгка, а вось дамашнія заданні займаюць вельмі шмат часу. Але ў нашай сям’і ніхто і нішто не зможа мне перашкодзіць апынуцца ў прызначаны час каля экрана тэлевізара, калі там трансліруюць біятлон. Футбол, бокс, хакей і іншыя віды спорту мы глядзім разам з бацькам. А вось калі ў праграме значыцца біятлон, ды яшчэ і жаночая гонка з удзелам Дар’і Домрачавай, то тут ужо да нас абавязкова далучаецца маці. Біятлон — гэта самы любімы від спорту ў нашай сям’і, бо вынік гонкі немагчыма прадказаць да таго моманту, пакуль не фінішуе апошні ўдзельнік. О, якая напружанасць пануе ў паветры! Колькі эмоцый выліваецца праз край!.. Тое, як хвалююцца ў нашай сям’і за цябе, Даша, цяжка перадаць словамі. Гэта трэба ўбачыць! Тата проста не можа ўтрымацца на адным месцы: ён увесь час мерае крокамі пакой, на секунду прыпыняецца і зноў працягвае свой маршрут. Маці больш уздыхае ўслых і, я падгледзеў, трымае за цябе кулачкі. А я, прызнаюся табе па сакрэце, калі страляюць твае суперніцы (асабліва немка Магдалена Нойнер), дзьму што ёсць сілы ў іх мішэнь на экране, каб змяніць палёт кулі. Хочаш вер — хочаш не, але іншы раз гэта дапамагае. Калі так здараецца, то я атрымліваю незвычайнае задавальненне ад таго, што хоць крыху дапамог табе. Даша, уся наша сям’я ганарыцца табою, бо ты праслаўляеш нашу краіну, нашу слаўную Бацькаўшчыну. Я нават прыдумаў крычалку: Нашай Дашай га-на-русь,
|
|