На выхадныя — дажджы і пахаладанне
11.05.2012
—
Новости Общества
|
Прагназуецца, што ў ноч на 13 і 14 мая на глебе магчымыя замаразкі да мінус 2—3 градусаў У пятніцу тэрыторыя Беларусі яшчэ застанецца ў зоне павышанага ціску, таму будзе цёпла і пераважна без ападкаў, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Толькі ў Віцебскім і Гродзенскім рэгіёнах месцамі і на паўночным захадзе Мінскай вобласці сёння магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература ўдзень 20—27 цяпла. Аднак майскае надвор'е няўстойлівае. Ужо ў выхадныя франтальны раздзел прынясе ў ноч на суботу ў паўночна-заходнюю палову краіны, а ўдзень паўсюдна дождж і навальніцы. У асобных раёнах падчас навальніц чакаецца моцны парывісты вецер, месцамі град. Тэмпература ў ноч на суботу 11—18 цяпла, удзень — плюс 14—21, па паўднёвым усходзе яшчэ цёпла — да 23—28 градусаў, але па паўночным захадзе ўдзень ужо не больш за 10—13 цяпла. І ў нядзелю на тэрыторыі Беларусі будзе распаўсюджвацца халоднае паветра з боку Скандынаўскіх краін. Месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Пахаладае. У ноч на нядзелю чакаецца 3—10 цяпла, а на тарфяніках Палесся магчымы замаразкі да 0—мінус 2 градусаў. Удзень толькі 10—17 цяпла. І ў пачатку наступнага тыдня будзе холадна. Прагназуецца, што ў ноч на панядзелак тэмпература паветра 1—7 цяпла, а на глебе месцамі і ў асобных раёнах у паветры замаразкі да 0 — мінус 3 градусаў. Удзень — 12—19 цяпла. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагназуецца, што ў ноч на 13 і 14 мая на глебе магчымыя замаразкі да мінус 2—3 градусаў У пятніцу тэрыторыя Беларусі яшчэ застанецца ў зоне павышанага ціску, таму... |
|