Вакцыну раскідаюць з самалётаў. 21.by

Вакцыну раскідаюць з самалётаў

11.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да канца месяца ў краіне будзе праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл супраць шаленства — з мэтай прафілактыкі гэтага захворвання.

— Прынады з вакцынай будуць раскідваць на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей (за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў) з самалётаў. Палёты будзе выконваць Віцебскі філіял РУП "Беллесавія" на АН-2 з аэрадрома каля вёскі Хожава Маладзечанскага раёна, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. — На адзін квадратны кіламетр будзе раскідвацца 20 прынад з вакцынай. Самалёты будуць весці палёты на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-180 кіламетраў у гадзіну. Адлегласць паміж паралельнымі лініямі палётаў самалёта складзе адну тысячу метраў.

Выкарыстанне авіяцыі пры імунізацыі дзікіх драпежных жывёл супраць шаленства распачата ў краіне з мінулага года. Раней прынады раскідваліся ўручную. Аднак вопыт еўрапейскіх краін паказаў, што выкарыстанне самалётаў больш эфектыўнае, паколькі забяспечвае раўнамернае пакрыццё і поўны ахоп тэрыторыі, якая падлягае апрацоўцы. Сама прынада ўяўляе сабой брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 грамаў. Яна выраблена з кампанентаў кармоў, прыдатных да ежы драпежнікам, мае спецыфічны пах. У яе і заключана капсула з вакцынай. Дарэчы, людзям, якія апынуцца ў месцах правядзення работ, неабходна трымацца на адлегласці ад зоны палёту самалёта — каб пазбегнуць траўмавання прынадамі з вакцынай, якія будуць падаць.

Сяргей РАСОЛЬКА, Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца месяца ў краіне будзе праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл супраць шаленства — з мэтай прафілактыкі гэтага захворвання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика