«Ты адкрываеш прыроду, а яна — цябе...». 21.by

«Ты адкрываеш прыроду, а яна — цябе...»

11.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выхадныя дні бабруйчанін Аляксандр Тупікаў любіць бываць на рацэ, у лесе

Аляксандр Тупікаў узначальваў Бабруйскую міжраённую інспекцыю рыбааховы, гарадскую экалагічную службу: «Гэта было маё, душа цягнулася!» Нядзіўна, што і на заслужаным адпачынку ён думкамі аб ранейшай сферы дзейнасці.

У бытнасць начальнікам гарадской экалагічнай службы даводзілася сутыкацца з кіраўнікамі розных прадпрыемстваў і арганізацый. І цяпер прыемна чуць ад іх: «Экалогія, адносіны да навакольнага асяроддзя вельмі важныя ў нашай працы». Вось, напрыклад, КААТ «Белшына», здавалася б, такая складаная вытворчасць, а прыродаахоўныя мерапрыемствы выконваюцца ў поўным аб’ёме. Адчуваецца, што працуюць людзі неабыякавыя. Тое ж можна сказаць і пра гідролізны завод, дзе адходы вытворчасці — лігнін. Там найноўшае абсталяванне, сучасныя тэхналогіі.

У рэчцы Бабруйцы, якая ўпадае ў буйную водную артэрыю — Бярэзіну, водзяцца ракі. А яшчэ нядаўна ў яе скідвалі бытавыя адходы, рознае смецце... Давялося пазмагацца за рачулку. І цяпер яна вабіць добраўпарадкаванасцю.

— Вы зацяты рыбалоў, часта бываеце на рэках і вадаёмах. Які іх стан, рыбныя запасы?

— Так, я ўздоўж і ўпоперак з’ездзіў такія рэкі, як Дняпро, Прыпяць, Бярэзіна і іншыя. Магу канстатаваць: рыбы ў іх хапае. Гэта вынік таго, што ахова рэк і іншых вадаёмаў значна палепшылася. Мяркую хаця б па Бабруйскай міжраённай інспекцыі, якую ўзначальвае Валерый Глушко.

Думаю, у большасці рэспубліканскіх інспекцый такі ж падыход: ініцыя-тыва, якая ідзе зверху, падхопліваецца нізамі.

Вось яшчэ што не можа не трывожыць — заглейванне рэк... Ля новага маста цераз Бярэзіну — цэлыя астравы з галькі і пяску, рака так абмялела, што можна і пешшу перайсці. Чаму так атрымліваецца? Таму што рака не чысціцца, як раней, мала судаходства, не сплаўляецца лес. Тут нейкiя меры трэба прымаць, такія водныя артэрыі нельга страчваць, бо гэта можа парушыць агульную экасістэму.

— Ну а цяпер падрабязней раскажыце пра рыбалку. Якімі «трафеямі» можаце пахваліцца?

— Вуда і спінінг — мае прылады лову. Сетак не прызнаю, яны для рыбарцеляў. Аматар павінен быць аматарам. Як выхадныя — я на рацэ. Рыбачыў калiсьцi на Камчатцы, у Комі АССР, у Карэліі, бухце Алена пад Уладзівастокам, нядаўна на Чудскім возеры. Штогод адкрываю новыя мясціны. І ў нас, у Беларусі, рыбалка добрая. На Друці, непадалёк ад Чачэвіцкага вадасховішча, 16-кілаграмовага шчупака ўзяў, на Бярэзіне падчапіў 40-кілаграмовага сома, а на Прыпяці ўжо сом падчапіў мяне разам з гумавай лодкай і цягнуў мо з паўкіламетра супраць цячэння, а потым сышоў. Але ж якія імгненні я перажыў, да гэтага часу ўспамінаюцца!

— Апрача рыбалкі, чым яшчэ захапляецеся?

— Раней паляваў, але не цярплю кроў, не магу забіваць жывёл... Хаця па лесе хаджу з задавальненнем.

Я не дамасед, ірвуся на прыроду. Атрымліваецца: ты адкрываеш прыроду, а яна — цябе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя бабруйчанін Аляксандр Тупікаў любіць бываць на рацэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика