Бялыніцкія фельчары перададуць кардыяграму па "мабільніку". 21.by

Бялыніцкія фельчары перададуць кардыяграму па "мабільніку"

15.05.2012 02:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бялыніцкія фельчары перададуць кардыяграму па “мабільніку”


Як паведаміў галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі, нядаўна для бальніцы набыта адмысловае дыягнастычнае абсталяванне: партатыўны камп’ютар, ЭКГ-апарат і сучасны мабільны тэлефон з выхадам у інтэрнэт.

Цяпер фельчары аддзялення хуткай дапамогі змогуць зрабіць ЭКГ хвораму на даму і па “мабільніку” адправіць вынікі ў абласную бальніцу, дзе кругласутачна дзяжурыць урач, які расшыфруе кардыяграму і паведаміць, ці пагражае пацыенту інфаркт. Калі пагражае, то хворага аператыўна даставяць у абласную бальніцу.

Дарэчы, набыта дыягнастычнае абсталяванне таксама для ўрачэбных амбулаторый, дзякуючы чаму фельчары змогуць на адлегласці раіцца з урачом-кардыёлагам наконт дыягназу і далейшага лячэння хворага. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна для бальніцы набыта адмысловае дыягнастычнае абсталяванне: партатыўны камп'ютар, ЭКГ-апарат і сучасны мабільны тэлефон з выхадам у інтэрнэт.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика