"Млын моды-2012": паказаць сябе, падгледзець у іншых. 21.by

"Млын моды-2012": паказаць сябе, падгледзець у іншых

15.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арганізатарам ХХІ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды" выступіла не толькі, як раней, Міністэрства адукацыі Беларусі, але і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Ці застанецца цэнтр у ліку пастаянных партнёраў міністэрства, пакажа тое, наколькі ён справіўся з пастаўленымі сёлета перад ім задачамі. Захаваць высокі ўзровень мерапрыемства было не так проста, паколькі яго сёлетні бюджэт вельмі істотна скараціўся.

Вызначэнне Міністэрствам адукацыі новага партнёра цесным чынам звязана з новымі задачамі фестывалю. Гэта ў першую чаргу адукацыйны праект для навучэнскай моладзі, адзначыў намеснік міністра адукацыі Віктар ЯКЖЫК. На фестываль таксама запрасілі вытворцаў адзення, прафесіяналаў у галіне моды і дызайну, а значыць, канкурсанты атрымалі магчымасць працягнуць з імі супрацоўніцтва.

"Млын моды" прайшоў у два туры (першы — па абласцях і ў сталіцы, другі — у сталіцы) і па намінацыях "Школа моды", "Майстар моды", "Фота", "Супермадэль Беларусі", "Міс і Містар мадэль Беларусі", "Мадэль-дэбют", "Майстар стылю" (цырульніцкае мастацтва, дэкаратыўная касметыка, нэйл-арт). У заключным этапе была прадстаўлена 121 калекцыя 132 дызайнераў. Падчас гала-прадстаўлення дэманстраваліся лепшыя калекцыі беларускіх аўтараў і гасцявыя калекцыі з Расіі (г. Масква), Латвіі (г. Рыга) і Вялікабрытаніі (г. Лондан). Пераможцы конкурсу атрымалі не толькі дыпломы і прызы, але і запрашэнні да ўдзелу ў конкурсах маладых мастакоў-мадэльераў "Hаbіtus Bаltіjа" ў Рызе, "Vоlvо Fаshіоn Wееk" у Маскве. На думку замежных гасцей, кожная краіна мае свой почырк у галіне моды, а для маладых дызайнераў заўсёды важна паказаць свой талент, атрымаць новы вопыт.

У межах гала-прадстаўлення "Млына" адбылася прэзентацыя дабрачыннага праекта "Стыльны пачатак": выхаванцы дзіцячага дома №2 г. Мінска паказалі калекцыю, пашытую навучэнцамі 4-га сталічнага каледжа па эскізах двух маладых дызайнераў. Адзенне ў афрыканскім стылі разам з галаўнымі ўборамі і амулетамі засталося дзецям.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатарам ХХІ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды" выступіла не толькі, як раней, Міністэрства адукацыі Беларусі, але і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика