Куды язык прывядзе?
15.05.2012
—
Новости Общества
|
10-ы тур чэмпіянату Беларусі азнаменаваўся не толькі сустрэчай лідараў — БАТЭ і "Гомеля", але і пасляматчавымі трэнерскімі каментарыямі, месца якім — у найноўшай гісторыі айчыннага футбола. Паядынак у Гомелі чакалі здаўна, загадзя абмяркоўвалі ў друку, і ён, па вялікім рахунку, нікога не пакінуў абыякавым. Матч на гомельскім стадыёне "Цэнтральны" сабраў рэкордную аўдыторыю ў 9100 гледачоў. Але святочны настрой палешукам барысаўчане сапсавалі. На 40-й хвіліне Дзмітрый Бага забіў першы і апошні мяч у гэтай сустрэчы. 1:0 — перамога чэмпіёна, які нарошчвае перавагу над апанентамі. Але самае пікантнае заўзятараў і журналістаў чакала ўжо пасля завяршэння сустрэчы. Алег Кубараў, галоўны трэнер "Гомеля", адмовіўся прысутнічаць на прэс-канферэнцыі разам з візаві — Віктарам Ганчарэнкам! Звычайна сціплы і супакоены, на гэты раз Алег Міхайлавіч быў на дзіва досыць эмацыйным, узрушаным: — Я наўмысна не прыйшоў, мне не хочацца знаходзіцца побач (з Ганчарэнкам. — Аўт.). Патлумачу чаму. Калі нам забілі гол, я разумею — эмоцыі. Напрыканцы гульні футбаліст суперніка падбягае, нас абражае, каманду. Мне зразумела — гэта футбаліст. Але калі трэнер у твар кажа словамі, якіх я не чуў нават тады, калі наведваўся ў турму... Мне пасля гэтага ў Барысаў ехаць не хочацца, — кажа Кубараў. Крыху пазней ён дадаў: я разумею, хакеісты, яны могуць біцца, лаяцца. Трэнер клуба, які гуляе ў еўракубках, павінен кеміць. Маналог Кубарава ўтрымліваў і словы крыху з іншай лексікі. Напэўна, таму футбольны клуб БАТЭ паспяшаўся выступіць з афіцыйнай заявай, у якой, напрыклад, адзначалася: "нам хочацца спадзявацца, што гэтая недарэчная заява была зроблена Алегам Міхайлавічам выключна з прычыны стана афекту, выкліканага няўдалымі дзеяннямі яго дружыны, і гарачым надвор'ем". Вось такая гісторыя. Працяг, якой, напэўна, яшчэ будзе. Астатнія матчы тура прынеслі наступныя вынікі: "Тарпеда" — "Дынама" — 0:0, "Нафтан" — "Неман" — 2:1, "Мінск" — "Белшына" — 3:0, "Славія" — "Брэст" — 2:1. Тарас ШЧЫРЫ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10-ы тур чэмпіянату Беларусі азнаменаваўся не толькі сустрэчай лідараў — БАТЭ і "Гомеля", але і пасляматчавымі трэнерскімі каментарыямі, месца якім — у... |
|