Вясна прыйшла. Грудзям — дарогу!
15.05.2012
—
Новости Общества
|
6-ы — менавіта такі памер бялізны не без гонару носіць пераможца конкурсу "Міс грудзі-2012", які адбыўся днямі ў адным са сталічных клубаў.
Праўда, нягледзячы на тое, што конкурс доўжыўся да дзвюх гадзін ночы, на цырымонію ўзнагароджання арганізатарам часу не хапіла. Таму прызавую пуцёўку Юлія, якая таксама заваявала прыз глядацкіх сімпатый, атрымае неўзабаве на дадатковай вечарынцы, дзе таксама будуць уручаны ўзнагароды ўладальніцам 2 і 3 месцаў — Марыі Блюўштэйн і Алене Дудко. Як адзначалі члены журы, пераможца, акрамя ўнушальнага бюста, запомнілася ім жывасцю і іскрынкай у вачах, а вось самой праграме бракавала адпаведнай атмасферы — відовішчнасці і эпатажу. Тым не менш, як мяркуюць арганізатары, пятаму конкурсу "Міс грудзі" — быць! Ліна МАЛІНІНА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6-ы — менавіта такі памер бялізны не без гонару носіць пераможца конкурсу "Міс грудзі-2012", які адбыўся днямі ў адным са сталічных клубаў |
|