Кожная чацвёртая цяжарнасць у Магілёве заканчваецца абортам. 21.by

Кожная чацвёртая цяжарнасць у Магілёве заканчваецца абортам

15.05.2012 13:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожная чацвёртая цяжарнасць у Магілёве заканчваецца абортам


Але станоўчая дынаміка ёсць. Калі ў 2010 годзе ад магчымасці стаць мамай у горадзе адмовіліся 1344 жанчыны (па вобласці 2245), то ў 2011-м - 1298 (1991).

Адгаварыць жанчын ад аборту па ўсёй краіне спрабуюць валанцёры дабрачыннага фонду "Адкрытыя сэрцы". Яны размаўляюць з жанчынамі, пераконваюць іх. Толькі ў аддзяленні неадкладнай гінекалогіі Магілёўскай хуткай медыцынскай дапамогі штомесяц праводзяць 30-40 аперацый па перапыненні цяжарнасці. На гэты крок часцей ідуць 20-25-гадовыя жанчыны. Скардзяцца на цяжкае фінансавае становішча, адсутнасць мужа.

Урачы і валанцёры намагаюцца падняць прэстыж сям’і. Але як гэта зрабіць? Адны прапануюць часцей паказваць сюжэты са шчаслівымі дзецьмі. Іншыя - адрадзіць традыцыі спадкаемства. Самая радыкальная прапанова - запрашаць мужчын на аборт. Каб тыя ведалі, што даводзіцца перажываць жанчынам.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика