Лёс 15 тысяч ваеннапалонных беларусаў цяпер вядомы
15.05.2012 14:42
—
Новости Общества
|
Лёс 15 тысяч ваеннапалонных беларусаў цяпер вядомы Дзесяць гадоў таму Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і германскае аб'яднанне "Саксонскія мемарыялы" падпісалі дагавор аб сумесным вывучэнні архіўных дакументаў часоў Другой сусветнай вайны. Такім чынам наша краіна далучылася да міжнароднага доследнага праекта па высвятленні лёсу ваеннапалонных і выяўленні месцаў іх пахаванняў.
— Яшчэ ў 1996 годзе ў Дрэздэне адбылася канферэнцыя з удзелам расійскіх прадстаўнікоў, якія займаліся ўстанаўленнем месцаў пахаванняў байцоў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Германіі, — кажа навуковы супрацоўнік дакументацыйнага цэнтра пры аб'яднанні "Саксонскія мемарыялы" (г. Дрэздэн, Германія) Аляксандр ХАРЫТОНАЎ. — У 1997-м Расія прыняла рашэнне аб увекавечанні загінулых не толькі ў баях, але і ў палоне. Пачаўся пошук дакументаў, якія дазволілі б высветліць лёс гэтых людзей. Практычная рэалізацыя германска-расійскага навукова-доследнага праекта "Савецкія і нямецкія ваеннапалонныя і інтэрнаваныя" пачалася ў 2000 годзе. З германскага боку ўдзельнічаў наш дакументацыйны цэнтр, з расійскага — міністэрствы абароны і ўнутраных спраў, Федэральная служба бяспекі Расійскай Федэрацыі. У 2002 годзе да праекта далучыўся КДБ Беларусі, у 2004-м — Служба бяспекі Украіны. Не так даўно прайшлі перамовы з Казахстанам і Узбекістанам. Наогул адпаведныя дакументы знаходзяцца на тэрыторыі краін усяго былога Саюза. У Германіі сёння застаецца недаследаванай інфармацыя яшчэ на 380 тысяч чалавек. Зразумела, што для завяршэння апрацоўкі ўсіх гэтых звестак спатрэбіцца не адзін год... У межах сумеснай работы вялася апрацоўка інфармацыі, змешчанай у картках савецкіх ваеннапалонных, якія ў часы Вялікай Айчыннай захоўваліся ў Даведачнай службе вермахта (ВАСт). Пасля разгрому Германіі большасць картак у якасці трафеяў аказалася ў Савецкім Саюзе і атрымала назву "трафейных картак на савецкіх ваеннапалонных". Асноўны масіў быў перададзены на захаванне ў Падольскі архіў (сёння Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі), а таксама архівы органаў дзяржбяспекі. Пэўная частка дакументаў на савецкіх ваеннапалонных засталася на тэрыторыі Германіі. Германскі, расійскі, беларускі і ўкраінскі бакі павінны апрацаваць у межах доследу некалькі мільёнаў картак у дачыненні да больш як мільёна савецкіх ваеннапалонных. Уся апрацаваная інфармацыя абагульняецца і размяшчаецца германскім аб'яднаннем у адзіную электронную базу. Па меры магчымасці абагульненая інфармацыя перадаецца кожнаму з бакоў. Беларускія даследчыкі апрацавалі на сёння звыш 24 тысяч трафейных нямецкіх картак больш як на 14 тысяч савецкіх ваеннапалонных — ураджэнцаў Беларусі. У 2006 годзе адбылася першая сустрэча ўдзельнікаў праекта са сваякамі загінулых салдат — ураджэнцаў Магілёўшчыны. Далей такія сустрэчы прайшлі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне. На бягучы момант працягваецца апрацоўка архіўных дакументаў, перададзеных у свой час з архіваў абласных упраўленняў органаў дзяржбяспекі. Даследаванне ажыццяўляецца ў дзяржаўных архівах Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, з якімі аб'яднанне "Саксонскія мемарыялы" заключыла асобныя пагадненні. Да 2014 года гэтая работа павінна быць завершана. — Таму, хто працягвае пошук звестак пра лёс сваіх блізкіх і знайшоў іх сярод прозвішчаў, апублікаваных на сайтах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь — Супрацоўнікі Цэнтральнага архіва КДБ і нямецкія даследчыкі апрацавалі за 10 гадоў звыш 25 тысяч картак на больш як 15 тысяч ваеннапалонных (на аднаго ваеннапалоннага часам заводзілі некалькі картак). З 2006-га па 2011 год на арганізаваных ва ўсіх абласных цэнтрах сустрэчах са сваякамі савецкіх ваеннапалонных ім былі перададзены копіі архіўных дакументаў на 665 салдат Чырвонай Арміі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія даследчыкі апрацавалі на сёння звыш 24 тысяч трафейных нямецкіх картак больш як на 14 тысяч савецкіх ваеннапалонных - ураджэнцаў Беларусі. У 2006 годзе... |
|