Распачалося паляванне на казулю
17.05.2012
—
Новости Общества
|
У краіне распачаўся сезон індывідуальнага трафейнага і селекцыйнага палявання на еўрапейскую казулю. Доўжыцца ён будзе да 30 верасня. — На працягу сутак дазваляецца зброевае паляванне, паляванне з засады і з падыходу на дарослых самцоў казулі, а таксама селекцыйных жывёл любога ўзросту, — нагадалі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі палажэнні Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Нагадаем, што з пачатку месяца дазволена і трафейнае, і селекцыйнае паляванне на дзіка. Здабываць можна як дарослых самцоў, старэйшых за два гады, так і маладняк да двух гадоў любога полу. Дарэчы, згодна з папярэднімі звесткамі сёлетняга зімовага ўліку, колькасць дзікоў у краіне складае каля 80 тысяч асобін, еўрапейскай казулі — крыху менш за 73,5 тысячы асобін. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краіне распачаўся сезон індывідуальнага трафейнага і селекцыйнага палявання на еўрапейскую казулю. Доўжыцца ён будзе да 30 верасня.
|
|