Цэны на хлеб, малочную прадукцыю і мяса павялічваюцца. 21.by

Цэны на хлеб, малочную прадукцыю і мяса павялічваюцца

17.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З сённяшняга дня ў краіне павялічваюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на мяса, хлеб і малочную прадукцыю. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі №41 ад 8 мая бягучага года — "у мэтах кампенсацыі падаражання кошту сельскагаспадарчай сыравіны, скарачэння стратнасці вытворчасці сацыяльна значных харчовых тавараў і насычэння спажывецкага рынку з улікам прапаноў Мінсельгасхарча".

Так, гранічныя максімальныя цэны на мяса павялічваюцца да амаль 35 працэнтаў. У прыватнасці, на 29,3 працэнта павялічваецца адпускная цана на буйнакавалкавы мясакасцяны паўфабрыкат у выглядзе водрубаў са свініны (да 30,4 тысячы рублёў за кілаграм).

Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на пастэрызаванае малако і кефір тлустасцю да 3,5 працэнта ўключна, смятану тлустасцю да 25 працэнтаў уключна і тварог тлустасцю да 9 працэнтаў уключна без смакавых дабавак і напаўняльнікаў павялічваюцца на 10 працэнтаў. На столькі ж павялічваюцца і цэны на хлеб жытні і жытне-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з колькасцю па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не больш за 14 працэнтаў.

Як гаворыцца ў каментары да пастановы Мінэканомікі, апошнім прадугледжана магчымасць павышэння арганізацыямі-вытворцамі адпускных цэн, не перавышаючы гранічных максімальных адпускных цэн: па рэгуляваных групах хлеба і батонаў, малака, кефіру, смятаны, тварагу — у маі і чэрвені — па 5 працэнтаў; на свініну, ялавічыну патушныя і водрубы са свініны — зыходзячы з цэн на мяса ў гатункавым разрубе, якія складваюцца ў арганізацыях рознічнага гандлю.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сённяшняга дня ў краіне павялічваюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на мяса, хлеб і малочную прадукцыю. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика