Ласі "знайшліся". І з парку патрапілі ў заапарк. 21.by

Ласі "знайшліся". І з парку патрапілі ў заапарк

17.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора мы паведамлялі пра тое, што ў сталічным парку Чалюскінцаў раніцай бачылі двух ласёў. Нягледзячы на выкладзеныя ў інтэрнэце фотаздымкі жывёл ад відавочцаў, не ўсе паверылі, што сахатыя насамрэч спакойна прагульваліся паміж дрэў ледзьве не ў цэнтры горада. Аднак пазней інфармацыя пацвердзілася і ласі "знайшліся".

Адбылося гэта ўжо ўвечары таго ж дня. На тэрыторыю парку культуры і адпачынку прыбылі работнікі сталічнага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, УП "Гарадскія паркі Мінскзелянбуда" і Мінскага заапарка. Дапамагалі ім супрацоўнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. Высветлілася, што ласі — гэта самка ўзростам каля пяці гадоў і ласяня ўзростам каля года. Пры дапамозе транквілізатараў жывёл усыпілі і потым перавезлі на тэрыторыю сталічнага заапарка. Тут ім адвялі месца, каб яны ў цішыні маглі ачуцца пасля ўсяго перажытага, адысці ад снатворнага. Хутчэй за ўсё, лясныя веліканы "прапішуцца" ў заапарку на пастаяннае месца жыхарства.

Сяргей РАСОЛЬКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора мы паведамлялі пра тое, што ў сталічным парку Чалюскінцаў раніцай бачылі двух ласёў. Нягледзячы на выкладзеныя ў інтэрнэце фотаздымкі жывёл ад відавочцаў, не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика