Царква можа рабіць значна больш —упэўнены кіраўнік Дома міласэрнасці айцец Фёдар Поўны
17.05.2012
—
Новости Общества
|
10 гадоў таму, 19 мая 2002 года ў Мінску быў урачыста адкрыты Дом міласэрнасці. На яго стварэнне было атрымана блаславенне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Будаўніцтва ажыццяўлялася пад патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ. Ідэя стварэння Дома, закліканага аказваць дапамогу людзям, адраджаць і шанаваць духоўныя каштоўнасці, належыць настаяцелю прыхода ў гонар усіх Святых протаіерэю Фёдару ПОЎНАМУ. Яна была выклікана яго жаданнем дапамагчы суайчыннікам пераадолець наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І ўзнікла гэта ідэя якраз у той час, калі ішло аднаўленне крыжа Еўфрасінні Полацкай. У выніку Дом міласэрнасці стаў першым у свеце будынкам, выкананым у форме шасціканцовага крыжа. У яго сценах размясціліся рэабілітацыйны цэнтр "Элеас", швейная майстэрня па пашыве царкоўнага адзення, іканапісная майстэрня, нядзельная школа, эксперыментальныя класы звычайнай школы (СШ № 137 г. Мінска) з праваслаўнай формай выхавання, сястрыцтва ў гонар святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Марыі і інакіні Варвары, сацыяльны цэнтр. — Гэта не храм і не дом састарэлых, — сцвярджае айцец Фёдар. — Гэта сацыяльны аб'ект Праваслаўнай царквы, створаны для саборнага служэння людзям. Так, тутэйшы рэабілітацыйны цэнтр — адзінае месца, дзе спалучаюцца дасягненні сусветнай медыцыны ў дыягностыцы і лячэнні з канонамі і традыцыямі праваслаўя. Бо лячэнне, якое не мае духоўнага пачатку, не дае карысці. Рэабілітацыя павінна быць усеагульнай, адзіным цэлым з трох складнікаў і ўключаць у сябе духоўнае, медыцынскае і сацыяльнае вылячэнне. У гэтым на практыцы пераканаліся лекары рэабілітацыйнага цэнтра Дома міласэрнасці. Ды і пацыенты прызнаюцца, што блізкасць да храма дапамагае ім хутчэй папраўляцца. Пры гэтым дапамогу тут могуць атрымаць людзі рознага веравызнання, узросту і сацыяльнага статусу. Айцец Фёдар прызнаецца, што многія з іх потым просяць пахрысціць іх. У аддзеле сацыяльнай рэабілітацыі ажыццяўляюцца праекты адаптацыі сацыяльна неабароненых людзей. Сястрыцтва прыхода апякае пацыентаў рэабілітацыйнага цэнтра і тых, каму патрэбны дапамога і суцяшэнне ў цяжкія хвіліны. У іканапіснай майстэрні за дзесяць гадоў напісана каля 200 абразоў, створана некалькі плашчаніц. Гэтыя работы знаходзяцца не толькі на радзіме, але і ў многіх краінах Еўропы і Амерыкі. Дзякуючы Дому міласэрнасці былі створаны 54 сям'і — муж і жонка знайшлі адзін аднаго тут, у парафіі. Зараз нядзельную школу наведваюць ужо іх дзеці. — Я думаю, гэтыя 10 гадоў можна назваць трэніроўкай. Мы набылі рэальны духоўны вопыт і будзем далей развіваць сваю дзейнасць, рабіць яе больш маштабнай. Царква можа рабіць значна больш, чым робіць, асабліва калі аб'яднае свае намаганні з грамадскімі арганізацыямі, дзяржавай, — упэўнены протаіерэй Фёдар Поўны. Святлана БУСЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 гадоў таму, 19 мая 2002 года ў Мінску быў урачыста адкрыты Дом міласэрнасці. На яго стварэнне было атрымана блаславенне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта,... |
|