Якія алімпіяды адкрываюць дарогу ў ВНУ?. 21.by

Якія алімпіяды адкрываюць дарогу ў ВНУ?

17.05.2012 12:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якія алімпіяды адкрываюць дарогу ў ВНУ?


Права на льготнае залічэнне ў кола студэнтаў ВНУ пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці будуць мець у гэтым годзе пераможцы васьмі міжнародных прадметных алімпіяд.

Паколькі некаторыя міжнародныя прадметныя алімпіяды праводзяцца не кожны год, а адзін раз у два гады, адпаведны пералік зацвярджаецца ў Міністэрстве адукацыі штогод. У гэтым годзе ў яго ўвайшлі 6-я міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы (Бразілія), 23-я міжнародная алімпіяда па біялогіі (Сінгапур), 24-я міжнародная алімпіяда па інфарматыцы (Італія), 53-я міжнародная матэматычная алімпіяда (Аргенціна), 6-я алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры "Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства" (2011 год, Беларусь), 43-я міжнародная алімпіяда па фізіцы (Эстонія), 46-я міжнародная Мендзялееўская алімпіяда па хіміі (Казахстан) і 44-я міжнародная алімпіяда па хіміі (ЗША).

Права на залічэнне без уступных іспытаў у ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы будуць мець уладальнікі дыпломаў першай, другой і трэцяй ступеняў вышэйпералічаных алімпіяд.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Права на льготнае залічэнне ў кола студэнтаў ВНУ пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці будуць мець у гэтым годзе пераможцы васьмі міжнародных прадметных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика