Неўтаймаваны свавольнік Рыжык. 21.by

Неўтаймаваны свавольнік Рыжык

18.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сялянскім падвор'і Смірновых з вёскі Хатовеж Клімавіцкага раёна гадуецца ледзь не ўвесь набор свойскага жывёльнага свету — куры, гусі, качкі, трусы, вепручкі, каза, дзве коткі-лянушкі і ахоўнік-пёс. Але ці быў бы патрэбны гэты пералік, каб аднойчы тут не пасялілася яшчэ адна не проста жывая, а надзвычай жвавая істота — вавёрка Рыжык і не прыцягнула да сябе ўсю ўвагу. Хутка два гады, як лясная "знаходка" гойсае па хаце і паводзіць сябе так, нібы яна тут не госця, а гаспадыня.

— Наша вавёрка не проста смелая, гэта сапраўдны маленькі хуліган, — кажа старэйшы сын Смірновых Юрый. Ён жа — сябра і выхавацель Рыжыка. — Калі звярку нешта не даспадобы, можа і драпнуць, і нават укусіць. Б'е посуд, рве шпалеры. Акрамя таго, неабыякавая да мабільных тэлефонаў, любіць іх разбіраць. Мы хаваем свае мабільнікі як мага далей ад яе вавёрчыных вачэй. А што ўжо ласун! Хто б мог падумаць, што гэткім вырасце?

Пазалетась, у жніўні, вяскоўцы знайшлі і аддалі Юрыю зусім малое і яшчэ невідушчае ваверчаня: маўляў, даглядзі, выгадуй. А яно нават і есці не магло. Але жыць як хацела! Цэлы месяц Юрый паіў немаўля малаком з піпеткі. Змайстраваў клетку ў сваім пакоі, побач з ложкам, усталяваў кола. Здружыліся. І цяпер яны моцна сябруюць, хоць Юрый стаў навучэнцам аграрнага каледжа і дома бывае раз на тыдзень. Калі юнак прыязджае дахаты, Рыжык адразу займае месца на надзейным сяброўскім плячы.

— Рыжык спажывае ўсё тое, што і мы, — кажа гаспадыня Наталля Смірнова, — любіць варэнне, п'е салодкі чай, малако, кампот. Не адмаўляецца ад супу. А шакалад спажывае выключна лепшых гатункаў, толькі карамелькі ігнаруе. Малодшая дачка Таня песціць Рыжыка ласункамі...

"Круцімся як вавёрка ў коле", — адказваюць Смірновы, калі ў іх пытаюцца пра жыццё. А ў іх — лепшых вясковых гаспадароў — цяпер ёсць усе падставы гэтак адказваць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сялянскім падвор'і Смірновых з вёскі Хатовеж Клімавіцкага раёна гадуецца ледзь не ўвесь набор свойскага жывёльнага свету — куры, гусі, качкі, трусы, вепручкі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика