Долар не хоча падаць
19.05.2012
—
Новости Общества
|
Упарта долар вядзе баі на фронце міжнародных біржаў. За апошнія некалькі тыдняў ён некалькі разоў ужо абнаўляў мінімум еўра. Вось і пару дзён таму зноў "паказаў язык" еўрапейскай валюце: за 1 еўра давалі 1,27 долара. У Беларусі сусветныя тэндэнцыі таксама адгукаюцца. Чацвёрты тыдзень долар толькі расце, а еўра то расце, то падае. За гэты час "амерыканец" падаражэў на 2,6%. Што ж тычыцца апошняга тыдня, то рост долара склаў 40 рублёў (плюс 0,5%) да значэння ў 8210. Еўра пазбавіўся 160 рублёў (мінус 1,5%) да 10400. Вельмі значна патаннеў і "расіянін": ажно на 9 рублёў (мінус 3,3%) і цяпер каштуе 261,5. Пакуль курс застаецца стабільным. Але МВФ перасцерагае, што стабільная эканамічная сітуацыя ў краіне будзе толькі тады, калі будзе працягнута жорсткая эканамічная палітыка. Пакуль эксперты МВФ задаволены нашым выхадам з крызісу. Свае перасцярогі фонд выказвае не толькі нам. У "групе рызыкі" зараз многія краіны Еўропы. Найбуйнейшыя банкі свету зараз ужо думаюць аб тым, каб быць падрыхтаванымі да ўсяго. Агенцтва Fіtсh Rаtіngs апублікавала даклад, у якім раіць 29 найбуйнейшым банкам павялічыць свае капіталы прыкладна на 23%. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упарта долар вядзе баі на фронце міжнародных біржаў. За апошнія некалькі тыдняў ён некалькі разоў ужо абнаўляў мінімум еўра. Вось і пару дзён таму зноў "паказаў...
|
|