Носьбіты адвечнага. 21.by

Носьбіты адвечнага

26.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

– Фестывальныя імпрэзы — гэта ўнікальныя прэзентацыі, якія ўключаюць у сябе новыя віды і жанры матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, — адзначыў ў інтэрв’ю карэспандэнту «БН» навуковы і мастацкі кіраўнік фэсту Мікола КОЗЕНКА. — З кожным годам «Берагіня» прыцягвае да сябе ўсё больш моладзі: удзел у фэсце прымаюць перш-наперш дзіцячыя і маладзёжныя фальклорныя калектывы і аўтэнтычныя групы з ўсіх рэгіёнаў краіны. У гэтым годзе гэта больш за васямсот чалавек.

Праграма заключных мерапрыемстваў фестывалю прадугледжвае конкурсныя, канцэртныя выступленні як калектываў, так і асобных выканаўцаў — носьбітаў і пераемнікаў народных традыцый. За чатыры фінальныя дні фэсту будуць паказаны 24 імпрэзы. Якасць выступленняў і прэзентацый мастацкіх праграм адзначыць савет экспертаў «Берагіні», які складаецца з вядомых навукоўцаў і дзеячаў культуры і мастацтва.

— Галоўны элемент фестывалю — элемент сапраўднасці, — распавядае Мікола Козенка. — Таму на «Берагіні» заўсёды жывуць дзействы, святы, як гэта было ў народнай культуры. Фестываль — месца жыцця адвечнай песні, танца, карагода, твораў вуснай народнай прозы, скокаў, гульняў (асабліва абрадавых і прымеркаваных да абрадаў), якія характэрны для пэўнага рэгіёна Беларусі ці нават асобнай вёскі.

Дарэчы, «Берагіню» неафіцыйна называюць фэстам — «эксклюзівам у цэнтры Еўропы»: што не выступ, то аўтэнтыка. Культурны марафон ладзіцца ў гарадскім пасёлку Акцябрскі з 1998 года.

Таццяна УСКОВА, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– Фестывальныя імпрэзы — гэта ўнікальныя прэзентацыі, якія ўключаюць у сябе новыя віды і жанры матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, — адзначыў ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика