Пляцоўка для стварэння новых ідэй і канцэпцый. 21.by

Пляцоўка для стварэння новых ідэй і канцэпцый

29.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў Мінскай ратушы міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька павіталі ўдзельнікаў VІІ Беларускага міжнароднага медыяфоруму

— Гэты форум традыцыйна стане дыскусійнай пляцоўкай для абмену меркаваннямі і стварэння новых ідэй і канцэпцый прадстаўнікамі экспертнай медыясупольнасці СНД, блізкага і далёкага замежжа,  — заявіў Алег Праляскоўскі. — Будуць абмеркаваны надзённыя пытанні сучаснасці ва ўмовах фарміравання новых геапалітычных рэалій, будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, стварэння Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана, уздзеянне інтэграцыйных працэсаў на развіццё суверэнных дзяржаў, роля сродкаў масавай інфармацыі падчас трансфармацыі грамадскіх рэалій і развіцця камунікацыйных тэхналогій. Для гэтага будуць праводзіцца эксперт-сесіі, "круглыя сталы", майстар-класы.

Міністр інфармацыі пажадаў усім удзельнікам плённай працы на форуме і выказаў падзяку мэру горада Мікалаю Ладуцьку за падтрымку мерапрыемства. Старшыня Мінгарвыканкама, у сваю чаргу, расказаў гасцям пра апошнія дасягненні нашай сталіцы.

Між іншым, сёлета медыяфорум сабраў прадстаўнікоў 17 дзяржаў. Запрошаны эксперты, палітолагі, эканамісты, вядучыя медыйныя персоны краін Садружнасці, Балтыі, Кубы, Кітая, Індыі, Венесуэлы.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Каментарый у тэму "Праблемы і пытанні насамрэч ёсць. І іх трэба ўсім нам разам вырашаць. Хацелася б, каб вопыт беларускага форуму пераймалі. Яго можна, думаю, пашыраць не толькі ў межах СНД. Калі журналісты збіраюцца разам, яны робяць больш, чым афіцыйныя асобы", — лічыць Валерый Казакоў, старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі", які таксама прыехаў на медыяфорум

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мінскай ратушы міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька павіталі ўдзельнікаў VІІ Беларускага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика