Міліцыя за дзве гадзіны "ўваскрэсіла" чалавека. 21.by

Міліцыя за дзве гадзіны "ўваскрэсіла" чалавека

31.05.2012 17:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міліцыя за дзве гадзіны "ўваскрэсіла" чалавека

           


Памылку зрабілі супрацоўнікі аддзела па грамадзянстве і міграцыі ў Старых Дарогах. Замест чалавека, які памёр, памылкова з уліку знялі жывога. Толькі праз год Андрэй Емяльянаў даведаўся, што... яго не існуе.

"Прыйшоў у ДАІ, адтуль адправілі ў Кастрычніцкае РАУС. У пашпартным стале сабраўся натоўп — першы раз сутыкнуліся з такой сітуацыяй. Абмяркоўвалі, як і што рабіць. Пачалі стэлефаноўвацца са Старымі Дарогамі, з РАУСам, таму што адтуль мяне залічылі ў памерлыя", — распавядае сцёрты Андрэй з Магілёва.

Пакуль хлопец служыў у войску пасля ўнівера, у Старых Дарогах памёр чалавек. І супрацоўнікі аддзела памылкова выдалілі з базы не таго! Калі Андрэй вярнуўся дадому ў Магілёў ды пайшоў здаваць іспыт у ДАІ, там яму і сказалі, што яго пашпарт не сапраўдны. Няма такога чалавеку!

"Гэта былі памылкова ўведзеныя дадзеныя ў базу і ён быў аўтаматычна зняты з уліку. Недаглядзелі, што чалавек не наш, — тлумачаць здарэнне ў міліцыі Старых Дарог. — Пару тыдняў таму ён звяртаўся ў ДАІ, а ў 2011 годзе быў памылковы ўвод у базу. Калі ўводзіш серыю і нумар пашпарта — можа быць, калі адна лічба ці літара няправільная, і выбівае імя іншага чалавека".

Відаць, што год таму нейкі супрацоўнік няправільна ўвёў нумар пашпарта нябожчыка і не паглядзеў, што імя і прозвішча не супадаюць. Так амаль год чалавек жыў і не ведаў, што яго... няма.

"Бываюць розныя сітуацыі, — кажуць у Кастрычніцкім РАУСе Магілёва. — Напрыклад, чалавек без вестак знік. Доўгі час яго няма. Праз суд сваякі прызнаюць яго зніклым, суд прызнае яго памерлым — і на гэтай падставе яго здымаюць з уліку. Праз некаторы час чалавек знаходзіцца. Яго праз суд аднаўляюць, даюць новы пашпарт. А ў гэтым выпадку проста можна ўнесці змены ва ўлік".

Каб "уваскрэсіць" Андрэя, спатрэбілася дзве гадзіны.

"Я ім пакінуў пашпарт. І літаральна гадзіны праз дзве яны сказалі, што пытанне вырашанае. Ну, і ў базе ўсё паправілі. Я зноў жывы", — распавядае Андрэй. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэя Емяльянава "выдалілі з жывых" выпадкова, пакуль ён быў у войску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика