Змітра Бандарэнку знялі з цягніка Вільня - Мінск
02.06.2012 21:34
—
Новости Общества
|
Змітра Бандарэнку знялі з цягніка Вільня — Мінск Былы палітвязень вяртаўся з жонкай з Друскінінкая, дзе праходзіў курс рэабілітацыі
Былы палітвязень вяртаўся з жонкай з Друскінінкая, дзе Зміцер праходзіў курс рэабілітацыі, Бандарэнкі ехалі вячэрнім цягніком Вільня -- Мінск. Пры перасячэнні мяжы ў Гудагаі Бандарэнку загадалі выйсці для вобшуку і праверкі дакументаў. Цягнік у гэты час з’ехаў. Нагадаем, што каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" быў арыштаваны 19 снежня 2010 г., пасля Плошчы, і асуджаны на два гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту на вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Ён з’яўляўся даверанай асобай Андрэя Саннікава. 15 красавіка 2012 года яго выпусцілі на свабоду, прашэнне аб памілаванні напісаў 1 лютага. У турме ён перанёс аперацыю на хрыбетніку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы палітвязень вяртаўся з жонкай з Друскінінкая, дзе праходзіў курс рэабілітацыі
|
|