Грошы на Статут ВКЛ сабраныя, дырэктар музея дзячыць усім не абыякавым і тлумачыць, як будуць выкарыстаныя сродкі
03.06.2012 12:32
—
Новости Общества
|
Грошы на Статут ВКЛ сабраныя, дырэктар музея дзячыць усім не абыякавым і тлумачыць, як будуць выкарыстаныя сродкі www.preslib.org.by На заклік "Музея гісторыі Магілёва" аб магчымасці набыцця арыгінальнага выдання Статута ВКЛ 1588 года адгукнуліся магілёўцы і беларусы замежжа. Болей за 45 тысяч даляраў за два тыдні - і Магілёў займеў гонар стаць першым уладальнікам у сучаснай Беларусі Першай Канстытуцыі Дзяржавы. Што праўда кніга пакуль не ў Беларусі, і нават пакуль яшчэ не набытая магілёўскім музеем. Кіраўнік установы дзячыць усім, хто аператыўна адгукнуўся на заклік аб дапамозе і тлумачыць, што ўсе сродкі, якія працягваюць паступаць на рахунак музея будуць выкарыстаныя мэтава - калі не на самую кнігу, то на сістэму кліматызацыі і сігналізацыі для яе захавання. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
www.preslib.org.by На заклік "Музея гісторыі Магілёва" аб магчымасці набыцця арыгінальнага выдання Статута ВКЛ 1588 года адгукнуліся магілёўцы і беларусы замежжа. Болей за 45... |
|