На Глыбоччыне ў Год кнігі нішчаць бібліятэку
04.06.2012 18:26
—
Новости Общества
|
На Глыбоччыне ў Год кнігі нішчаць бібліятэку Раённыя ўлады вырашылі знішчыць бібліятэку ў вёсцы Прыпернае ў трох кіламетрах ад Глыбокага. Гэта абурыла мясцовых жыхароў.
У Глыбоцкім раёне амаль штогод закрываюць установы культуры і адукацыі ў маланаселеных вёсках. Але ў Прыперным жыве 216 чалавек, тут шмат моладзі, і таму мясцовыя жыхары выступілі рашуча супраць уладных намераў. Асабліва іх абурыла тое, што іх ніхто не папярэдзіў пра гэта. Нават бібліятэкарка толькі сёння даведалася пра намер знішчыць яе ўстанову. ![]() Журналісты Уладзімір Скрабатун і Зміцер Лупач дазваніліся да начальніка аддзела ідэалогіі Міхаіла Чарапкоўскага, які з’яўляецца дэпутатам райсавета па гэтай акрузе. Дарэчы, у сваёй перадвыбарчай улётцы, якая захавалася ў бібліятэцы, ён абяцаў адрамантаваць гэты будынак. ![]() Цяпер жа Чарапкоўскі гаворыць, што будынак у аварыйным стане і яго неабходна знесці. Аднак разборку будынка прыпынілі да часу, пакуль будуць вывезеныя кнігі. ![]() ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асабліва іх абурыла тое, што іх ніхто не папярэдзіў пра гэта. Нават бібліятэкарка толькі сёння даведалася пра намер знішчыць яе ўстанову.
|
|