У Ганцавічах насупраць будынка школы была знойдзена мінамётная міна. 21.by

У Ганцавічах насупраць будынка школы была знойдзена мінамётная міна

07.06.2012 19:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ганцавічах насупраць будынка школы была знойдзена мінамётная міна

           


У мінулую сераду, 6 чэрвеня, пры правядзенні земляных работ у Ганцавічах па вуліцы Паркавай, 7, насупраць будынка сярэдняй школы № 1, была знойдзена мінамётная міна часоў Другой сусветнай вайны.

Жыхарка райцэнтра Ірына Гушчына, якая ў той дзень капала ямы пад устаноўку слупоў для новай агароджы на мяжы свайго і суседскага ўчасткаў, спачатку не зразумела, што за ржавая балванка трапілася ёй пад лапату на глыбіні прыкладна ў трыццаць сантыметраў. Як расказала “СП” сама Ірына Іосіфаўна, зацікавіўшыся незвычайнай знаходкай, яна паклікала сваіх пляменнікаў Валеру і Аляксандра, якія былі побач. Агледзеўшы невядомы прадмет, тыя выказалі меркаванне, што гэта нейкі боепрыпас. Засумняваўшыся ў тым і вырашыўшы, што з яе жартуюць, жанчына патэлефанавала свайму сыну Андрэю. Той хутка прыехаў да яе і, убачыўшы знаходку, без усялякіх ваганняў патэлефанаваў участковаму міліцыянеру.

 

Атрымаўшы сігнал у 16.15 гадзін, супрацоўнікі міліцыі адразу ж праінфармавалі дзяжурнага па райваенкамату, выехалі на месца здарэння, ачапілі яго і эвакуіравалі жыхароў бліжэйшых дамоў. Хутка туды прыбылі ваенны камісар раёна падпалкоўнік Валерый Касянюк і начальнік групы тэрытарыяльнай абароны маёр Дзяніс Патаповіч. Упэўніўшыся ў тым, што знойдзены менавіта боепрыпас (здараліся выпадкі, калі людзі знаходзілі, напрыклад, іржавы вогнетушыцель, які прымалі за снарад і падымалі трывогу), супрацоўнікі райваенкамата выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу для правядзення размініравання, якая праз гадзіну была ўжо на Паркавай.

Спецыялісты асобнай сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 7404 з г. Баранавічы, якія прыбылі на Паркавую прыкладна праз гадзіну, аператыўна правялі размініраванне і вывезлі небяспечную знаходку для наступнага знішчэння на спецыяльны палігон. Па іх заключэнню, знойдзены боепрыпас (нямецкая мінамётная міна калібрам 50 міліметраў часоў Другой сусветнай вайны), нягледзячы на доўгі час знаходжання ў зямлі, быў баявым і ўяўляў сабой рэальную небяспеку. Магутнасць зараду міны складала прыкладна 100 грамаў тратылу і ў выпадку выбуху радыус яе паражэння быў бы каля 50 метраў.



У сувязі з гэтым раённы ваенны камісарыят яшчэ раз засяроджвае ўвагу грамадзян на правільным парадку дзеянняў пры знаходжанні боепрыпасаў. Па-першае, іх нельга чапаць і перамяшчаць. Па-другое, неабходна адразу забяспечыць эвакуацыю людзей з месца здарэння. Па-трэцяе, паведаміць аб небяспечнай знаходцы ў міліцыю і дзяжурнаму па ваеннаму камісарыяту (тэл. 2-11-70) і сачыць, каб да прыезду супрацоўнікаў РАУС і РВК да боепрыпасаў ніхто не падыходзіў.

І яшчэ адну цікавую акалічнасць паведамілі ў ваенным камісарыяце. Па словах начальніка асобнай сапёрна-піратэхнічнай групы з в/ч 7404 маёра Дзяніса Навахацкага, у апошні час істотна павялічылася колькасць “выбуховых” знаходак ваенных часоў. Так, за трыццаць мінулых дзён сапёры іх часці выязджалі на размініраванне ўжо 56 разоў! Дарэчы, і ў Ганцавічы яны прыехалі з Нясвіжа, дзе ў той дзень таксама праводзілі размініраванне. Так што, па ўсім відаць, рэха мінулых войнаў мы будзем чуць яшчэ доўга. 





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магутнасць зараду міны складала прыкладна 100 грамаў тратылу і ў выпадку выбуху радыус яе паражэння быў бы каля 50 метраў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика