Зафіксаваны рэкордны продаж акцый завода пеністых вінаў. 21.by

Зафіксаваны рэкордны продаж акцый завода пеністых вінаў

08.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская валютна-фондавая біржа зафіксавала рэкорд па продажы акцый Мінскага завода пеністых вінаў. За адзін дзень таргоў 6 чэрвеня было прададзена акцый больш, чым за ўвесь папярэдні месяц, паведаміла карэспандэнту "Звязды" ТАА "Агенцтва дзелавых сувязяў".

13986 акцый завода на суму амаль 2 мільярды 400 мільёнаў беларускіх рублёў — такі вялікі аб'ём таргоў перавысіў продаж акцый за ўвесь перыяд, пачынаючы з 2 мая (па звестках на 5 чэрвеня, было прададзена 12889 акцый). Рост колькасці заявак па куплі напярэдадні заканчэння таргоў ужо адзначаўся. Аднак 5 чэрвеня ён яшчэ вырас (за адзін дзень паступілі заяўкі на амаль 3 тысячы акцый). Прададзена ўжо 26875 акцый на суму больш за 4,5 мільярда рублёў, альбо 11,2% ад усяго аб'ёму дадатковага выпуску. Нагадваем, што продаж акцый скончыцца 15 чэрвеня. Кошт адной акцыі — 171450 беларускіх рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская валютна-фондавая біржа зафіксавала рэкорд па продажы акцый Мінскага завода пеністых вінаў. За адзін дзень таргоў 6 чэрвеня было прададзена акцый больш,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика