ЦІ БУДЗЕЦЕ ВЫ АДЧУВАЦЬ СЯБЕ БАГАТЫМ, КАЛІ Ў ВАШАЙ ХАЦЕ З'ЯВІЦЦА СЛУЦКІ ПОЯС?. 21.by

ЦІ БУДЗЕЦЕ ВЫ АДЧУВАЦЬ СЯБЕ БАГАТЫМ, КАЛІ Ў ВАШАЙ ХАЦЕ З'ЯВІЦЦА СЛУЦКІ ПОЯС?

08.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр КАВАЛЕНЯ, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:

— Я буду адчуваць сябе духоўна багатым. Я буду рады захаванню нашай гісторыка-культурнай спадчыны, што на яе не забыліся, яе падтрымліваюць. Бо слуцкі пояс — гэта адзін з тых артэфактаў, які вылучае нас сярод іншых нацый. Вядома, матэрыяльна багацейшым я не стану. Але мяне будзе перапаўняць пачуццё гонару і радасці за тое, што наш народ клапоціцца пра захаванне сваёй гісторыі і культуры. Слуцкі пояс — гэта сімвал беларускасці, нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэта духоўны сімвал нашага народа.

      Наталля АЛЯХНОВІЧ, магістрант кафедры клінічнай імуналогіі і алергалогіі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэта:

— Вядома, я стала б адчуваць сябе багатай, бо слуцкі пояс — гэта сімвал беларускасці, беларускай годнасці, высакароднасці беларускай шляхты. Наогул, такая легендарная ў сваім родзе рэч. Але калі б слуцкія паясы з'явіліся ў кожнай хаце, калі б іх растыражавалі, то, магчыма, яны перасталі б быць такой каштоўнасцю, такім сімвалам. Сталі б побытавым атрыбутам, да якога б прывыклі і перасталі заўважаць.

      Артур ВАКАРАЎ, дызайнер:

— Я яго сфатаграфую і вазьму ў працу, і буду па матывах слуцкага пояса прыдумляць нешта сваё. Усе рэчы, якія ёсць у мяне ў доме, я выкарыстоўваю ў сваёй дызайнерскай працы. Хаджу, гляджу, і што на вочы трапляецца, тое і выкарыстоўваю. Але багацейшым я не буду сябе адчуваць — я не ведаю, колькі каштуе слуцкі пояс! Пафасна казаць, што я стаў бы духоўна багатым, калі б у мяне з'явіўся слуцкі пояс...

Падрыхтавала Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Я буду адчуваць сябе духоўна багатым. Я буду рады захаванню нашай гісторыка-культурнай спадчыны, што на яе не забыліся, яе падтрымліваюць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика