Хоць конь і наравісты, але свой. 21.by

Хоць конь і наравісты, але свой

09.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якая сельскагаспадарчая выстаўка без каня? Тым больш што ў Беларусі даўно і плённа займаюцца сваімі пароднымі коньмі. Учора пад Мінскам на пляцоўцы 22-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Белагра-2012" адбыўся сапраўдны конны фестываль. Каб элітныя скакуны, запражныя і цяжкавозы не застойваліся ў сваіх цесных загонах, іх выводзілі на дэманстрацыю статнасці, целаскладу і гармоніі рухаў. Але адна справа вадзіць каня за аброць па зялёным газоне і зусім іншая — прымусіць гэтую вялікую і наравістую жывёлу падпарадкавацца вершніку і здзейсніць палёт над бар'ерам.  

Таму сярод спаборніцтваў, якія праходзілі ў гэты дзень, бадай, самым відовішчным стала адкрытае першынство Мінскай вобласці па пераадольванні перашкод. Але і ў наступныя дні працы выстаўкі наведнікам не прыйдзецца сумаваць каля імправізаванага іпадрома: яны пераканаюцца, якія прыгожыя коні гадуюцца ў Беларусі.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якая сельскагаспадарчая выстаўка без каня? Тым больш што ў Беларусі даўно і плённа займаюцца сваімі пароднымі коньмі. Учора пад Мінскам на пляцоўцы 22-й Міжнароднай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика