У Маскоўскім раёне Брэста ў дзіцячым садку будзе беларускамоўная група. 21.by

У Маскоўскім раёне Брэста ў дзіцячым садку будзе беларускамоўная група

09.06.2012 12:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Маскоўскім раёне Брэста ў дзіцячым садку будзе беларускамоўная група

           


У Маскоўскім раёне горада Брэста ў дзіцячым садку будзе беларускамоўная група. Прынамсі, стварыць яе паабяцаў кіраўнік раёна Аляксандр Рагачук на сустрэчы з Алесем Ляўчуком. Алесь з жонкай даўно намагаюцца знайсці садок для сваёй дачкі Камілы, дзе б яе выхоўвалі на роднай мове. Да гэтага адукатары знаходзілі розныя прычыны, па якіх беларускамоўная група не можа быць створана.

- Там сядзелі прадстаўнікі аддзела адукацыі, яны сказалі, у нас ёсць спецыялісты, якія могуць весці навучанне дзяцей на беларускай мове. Мінулыя тры гады яны мне казалі, што мы не маем такіх спецыялістаў. Калі Рагачук запытаў: - "Гэта праўда?", яны проста апусцілі вочы і нічога не сказалі.

Гэта другі выпадак, калі Аляксандр Рагачук устае на абарону бацькоў, якія жадаюць вучыць дзяцей па-беларуску. Менавіта пад яго апекай узнік у мінулым годзе беларускамоўны клас у пачатковай школе № 34. Сёлета групу ў дзіцячым садку адкрыюць, калі ў наяўнасці будзе не менш за пяць заяваў ад бацькоў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета групу ў дзіцячым садку адкрыюць, калі ў наяўнасці будзе не менш за пяць заяваў ад бацькоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика