Кармянскае прыцягненне
12.06.2012
—
Новости Общества
|
У гарадскім пасёлку Карма зусім нядаўна з'явіўся яшчэ адзін дэкаратыўны водны аб'ект — фантан, чацвёрты па ліку. "Ручай" — такую назву прыдумалі ў раённым камунгасе, збягае са старажытнай царкоўнай гары на ўездзе ў населены пункт з боку суседняга Чачэрска. Гэтае месца адразу стала любімым у жыхароў горада і асабліва ў моладзі. Архітэктар раёна Валянціна Мельнікава спадзяецца, што пошук цікавых формаў у аздабленні горада надасць абліччу адметныя і прывабныя рысы, а з цягам часу з'явіцца і візітоўка-сімвал горада. Магчыма, нават гэты самы "ручай-вадаспад". Яшчэ адзін з любімых, асабліва ў дзяцей, аб'ектаў, якому сёлета споўнілася 50 гадоў, — танк на пастаменце ў цэнтры гарпасёлка. Здаецца, ваеннай машынай у якасці помніка нас, беларусаў, не здзівіць. Аднак не ў гэтым выпадку. Танк у Карме ўнікальны, і другога такога ў свеце не існуе. Справа ў тым, што яго сабралі з розных частак іншых відаў танкаў, якія заставаліся пасля вайны на палях былых баёў. Неабавязкова быць спецыялістам у ваеннай галіне, каб заўважыць гэтую броне-гусенічна-гарматную эклектыку. — Збіралі гэты танк у 1947 годзе, а ўстанавілі на гарадской плошчы ў 1962-м, — прыадкрыла таямніцу мінулага дырэктар раённага мемарыяльнага музея Ала Балыш. Згодна з першым узгадваннем у летапісах, Карма заснавана ў 1665 годзе. Калі ж узяць у разлік археалагічныя знаходкі, дык сляды першых пасяленцаў вядуць назад ажно на 28 тысяч гадоў. Але ёсць дата, якую дакладна ведаюць і заўсёды будуць памятаць у Карме, — 25 лістапада 1943 г. — дзень вызвалення раёна ад нямецкага рабства. Танк, на якім любяць бавіць час дзеці, якраз і з'яўляецца сімвалам гэтага вызвалення. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадскім пасёлку Карма зусім нядаўна з'явіўся яшчэ адзін дэкаратыўны водны аб'ект — фантан, чацвёрты па ліку. "Ручай" — такую назву прыдумалі ў раённым... |
|