Гарэцкiя чытаннi. Юбілейныя
15.06.2012
—
Новости Общества
|
У Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры адбылася штогадовая навуковая канферэнцыя, на гэты раз юбiлейная, — ХХ Гарэцкiя чытаннi на тэму "Максiм i Гаўрыла Гарэцкiя. Жыццё i творчасць". Вiдэапрэзентацыя, падрыхтаваная супрацоўнiкамi музея гiсторыi беларускай лiтаратуры, пазнаёмiла прысутных з Гарэцкiмi чытаннямi iншых гадоў. Лiтаратуразнаўцы, мовазнаўцы, гiсторыкi, пiсьменнiкi выступiлi з цiкавымi дакладамi, тэмы якiх сведчаць пра насычанае жыццё, творчую працу двух братоў — волатаў беларускай зямлi. Дырэктар музея Лiдзiя Макарэвiч адзначыла, што застануцца вечнымi каштоўнасцi i асобы: браты Гарэцкiя пакiнулi значны, непаўторны след у гiсторыi беларускай лiтаратуры, культуры, навукi. Пра цiкавыя моманты з бiяграфii Максiма Гарэцкага распавялі пляменнік пісьменніка акадэмік Радзім Гарэцкі, доктар філалагічных навук Таццяна Дасаева, пiсьменнiца i журналiстка газеты "СБ Беларусь сегодня" Людмiла Рублеўская і іншыя. У наступным годзе будзем адзначаць 120-годдзе класiка айчыннай лiтаратуры, празаiка, публiцыста Максiма Гарэцкага. Адбудзецца шмат святочных мерапрыемстваў. Выступоўцы адзначалi, што 120-годдзе Гарэцкага — гэта нагода, каб сказаць пра тое, што ён павiнен знаходзiцца ў адным шэрагу з пачынальнiкамi беларускай лiтаратуры — Максiмам Багдановiчам, Янкам Купалам, Якубам Коласам, варта спадзявацца на актыўную падтрымку гэтага меркавання. Арганiзатарамi Гарэцкiх чытанняў выступiлi Рэспублiканскi фонд iмя братоў Гарэцкiх, Інстытут мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы НАН Беларусi. Дар'я ШОЦIК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры адбылася штогадовая навуковая канферэнцыя, на гэты раз юбiлейная, — ХХ Гарэцкiя чытаннi на тэму "Максiм i Гаўрыла... |
|