Клубніцы пайшлі!
19.06.2012
—
Новости Общества
|
Як толькі ўсталявалася добрае надвор'е, распачалася масавая нарыхтоўка клубніц. У Лунінецкім раёне, які традыцыйна корміць салодкімі ягадамі ўсю краіну, зараз вельмі шмат машын: з іншых раёнаў Беларусі, а таксама з Расіі. Такой колькасці аўтатранспарту, што прыбывае па клубніцы, у раёне за апошнія часы не могуць прыгадаць! — Ужо закуплена ад насельніцтва 168 тон ягад, — сказала эканаміст Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства Аксана Сайко. — Акрамя здачы нам, людзі па-ранейшаму актыўна працягваюць вазіць клубніцы на рынкі самастойна. На рынках сталіцы апошнімі днямі сапраўды бум салодкай ягады! Густы водар літаральна лунае ў паветры, сустракаючы яшчэ на падыходах да гандлёвых пляцовак. Асартымент і цэны — на любы густ і кішэню. Напрыклад, у мінулыя выхадныя на "Заходнім" рынку клубніцы ішлі ад 16 да 22 тысяч рублёў за кілаграм. Тут жа можна было ўбачыць і кошт у 24-25 тысяч. На рынку ў Ждановічах у той жа час ягаду можна было пабачыць і па 35 тысяч рублёў за кілаграм. Зразумела, людзі імкнуцца знайсці кампраміс паміж коштам і якасцю. Калі таварныя ягады — проста паесці — бяруць кілаграмамі, дык драбнейшыя клубніцы для хатніх нарыхтовак — вёдрамі. Што да цэн, дык у нарыхтоўшчыкаў літаральна за некалькі дзён яны таксама змяніліся. Крыху падраслі. Паводле слоў эканаміста Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства Аксаны Сайко, цяпер клубніцы для вытворчасці віна прымаюць па 2,5 тысячы рублёў за кілаграм, для кансервавых прадпрыемстваў — па 3,5 тысячы рублёў. Таварныя ягады ад насельніцтва ідуць па 10-13 тысяч рублёў за кілаграм. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як толькі ўсталявалася добрае надвор'е, распачалася масавая нарыхтоўка клубніц. У Лунінецкім раёне, які традыцыйна корміць салодкімі ягадамі ўсю краіну, зараз...
|
|