Інфармацыйныя задачы ў нас агульныя. 21.by

Інфармацыйныя задачы ў нас агульныя

19.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Мы стаім на парозе нараджэння еўразійскага вяшчальнага саюза, які можа быць створаны па аналогіі з еўрапейскім вяшчальным саюзам, — такую ідэю агучыў у Гомелі Генадзь Давыдзька, які ўзначальвае Камісію па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеянні з грамадскімі аб'яднаннямі саюзнага парламента.

— Такі еўразійскі вяшчальны саюз дапаможа нам зрабіць празрыстым агульнае інфармацыйнае поле, — падкрэсліў Генадзь Давыдзька. — СМІ, інфармацыйная палітыка ўвогуле — магчыма, самы галоўны складнік саюзніцкай работы. На гэтай "тэрыторыі" час ад часу ўзнікаюць нейкія непаразуменні. У Саюзнай дзяржаве працуе шмат агульных праектаў: па барацьбе з наркотыкамі, ахове здароўя, экалогіі... Але, калі не будзе належнага інфармацыйнага асвятлення гэтых падзей, тады і работа не будзе мець сэнсу.

Дарэчы, дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі падтрымалі ініцыятыву Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы стварыць фільм, прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны. На пасяджэнні таксама абмяркоўваліся магчымасці пашырэння інфармацыйнага поля Саюзнай дзяржавы, змены фармату часопіса "Союзное государство", пытанні бюджэтнай сферы. Саюзныя парламентарыі сустрэліся з кіраўніцтвам Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, наведалі тэлерадыёкампанію "Гомель" і Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі. Акрамя таго, дэпутаты Парламенцкага сходу падвялі вынікі работы секцыі "Бяспека агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы" ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі "Актуальныя праблемы будаўніцтва і развіцця Саюзнай дзяржавы", якая адбылася ў канцы мая ў Санкт-Пецярбургу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Мы стаім на парозе нараджэння еўразійскага вяшчальнага саюза, які можа быць створаны па аналогіі з еўрапейскім вяшчальным саюзам, — такую ідэю агучыў у Гомелі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика