Беларускія аграрыі змогуць пачаць уборку збожжавых на 1-1,5 тыдня раней. 21.by

Беларускія аграрыі змогуць пачаць уборку збожжавых на 1-1,5 тыдня раней

27.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Умовы надвор'я даюць магчымасць беларускім аграрыям сёлета пачаць уборку збожжавых на 1-1,5 тыдня раней. Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаўся ход рэалізацыі рэспубліканскай праграмы "Будаўніцтва новых і мадэрнізацыі дзеючых збожжаачышчальна-сушыльных комплексаў на 2011—2015 гады", перадае БЕЛТА.

"У адпаведнасці з кліматычнымі ўмовамі чакаецца, што, магчыма, мы пачнём уборку крыху раней — на тыдзень, а можа, і паўтара тыдня раней, чым у мінулыя гады", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. У сувязі з гэтым неабходна накіраваць усе намаганні, каб своечасова падрыхтаваць да работы сушыльныя гаспадаркі і ўвесці ў строй новыя зернесушыльныя комплексы. Адпаведную задачу паставіў і кіраўнік дзяржавы. "Ён асабліва падкрэсліў неабходнасць надаць гэтаму пытанню асаблівую ўвагу, перш за ўсё, аблвыканкамамі. Размова ідзе аб своечасовай і якаснай падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі", — нагадаў прэм'ер-міністр.

Усяго да ўборкі павінна быць уведзена 73 новыя зернесушыльныя комплексы і 23 насеннеачышчальныя лініі. У краіне штогод ўводзіцца прыкладна такая ж колькасць гэтых аб'ектаў. "Аднак, як мяне інфармуюць, новыя комплексы ўводзім, а старыя ў парадак не прыводзяцца", — заявіў Міхаіл Мясніковіч. Ён папрасіў звярнуць на гэта пытанне асаблівую ўвагу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Умовы надвор'я даюць магчымасць беларускім аграрыям сёлета пачаць уборку збожжавых на 1-1,5 тыдня раней.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика