Почему в народе так почитают дуб?. 21.by

Почему в народе так почитают дуб?

27.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  • Дуб сімвалізуе моц, сілу, мужнасць і стойкасць, таму ўяўляўся нашым продкам своеасаблівай сусветнай воссю, вакол якой рухаецца не толькі Зямля, але і ўвесь Сусвет. Моц яго драўніны спрыяла таму, што дуб стаў сімвалам бессмяротнасці і даўгалецця.
  • Дуб займаў галоўнае месца ў спісе дрэў, якія так або інакш былі ўключаны ў кантэкст рытуальна-абрадавай практыкі нашага народа. Часта каля дуба ставілі крыжы, вешалі на яго галінах ручнікі або іншыя абрадавыя рэчы ў якасці ахвярапрынашэнняў, каб ён дапамог спраўдзіць задуманае і загаданае. 
  • На працягу шматлікіх стагоддзяў дуб выступаў рытуальным цэнтрам свяцілішча. Шырока быў вядомы звычай, калі маладыя ехалі да старога дуба і тройчы па сонцы абыходзілі яго, пасля чаго старэйшына абшчыны называў іх мужам і жонкай. 
  • Дуб заўсёды быў сімвалам мужчынскага пачатку. Калі нявеста хацела, каб у сям’і нараджаліся хлопчыкі, то ў момант уваходу ў дом жаніха яна ціхенька гаварыла: “Каля двара дубочкі, а ў хаце сыночкі”.
  • У асяроддзі ўсходніх славян шырока бытавала павер’е: дуб, які вырас у двары, каля хаты, дзе-небудзь на прысядзібным участку “выжыве” гаспадара гэтага дома. Верылі ў тое, што як толькі дуб вырасце і набярэ моц, з гаспадаром здарыцца бяда: дуб забярэ яго жыццёвую сілу. Казалі так: “Дуба колысь не саджалі, бо кажуць: як у гародзе е дуб, то ня будзе ў хаце гаспадара”. З тых далёкіх часоў у народзе існавала забарона зразаць дубы. Лічылася, што любыя дзеянні, накіраваныя супраць свяшчэннага дрэва (зрэзаць, зламаць галінку, узяць засохлае галлё на дровы, зняць кару) нашлюць няшчасці на таго чалавека, хто гэта зробіць, а часам і на тых, хто жыве паблізу.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дуб сімвалізуе моц, сілу, мужнасць і стойкасць, таму ўяўляўся нашым продкам своеасаблівай сусветнай воссю, вакол якой рухаецца не толькі Зямля, але і ўвесь Сусвет....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика