Асцярожна! Грыбы і ягады ў рэгіёне могуць быць забруджаныя радыяцыяй
28.06.2012
—
Новости Общества
|
Грыбы і ягады, якія цяпер з’явіліся ў лясах нашага рэгіёна, могуць быць забруджаныя радыенуклідамі, папярэджвае Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. У Беларусі дагэтуль застаюцца “плямы” ад выпадзення радыеактыўных ападкаў пасля чарнобыльскай катастрофы. Доктар-гігіеніст Ірына Казакевіч паведаміла нашаму выданню, што ў мінулым годзе спецыялісты Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выявілі забруджанне цэзіем-137 лясных ягад, сабраных у Маладзечанскім раёне і за яго межамі. Для прыкладу: чарніцы, якія былі сабраныя ў лясах каля вёскі Мойсічы Хажоўскага сельсавета і каля вёскі Броды Хоўхлаўскага сельсавета, былі радыеактыўна забруджаныя з перавышэннем дапушчальнай нормы ў 1,1-2 разы. Вязуць да нас забруджаныя ягады і з іншых рэгіёнаў Беларусі. Летась знойдзенае перавышэнне радыенуклідаў у 1,2-10,5 раза ў пяці пробах сухіх чарніц, якія былі прывезеныя з Лельчыцкага і Светлагорскага раёнаў Гомельскай вобласці. Каб засцерагчыся ад такіх дароў прыроды, гігіеністы рэкамендуюць правяраць ягады, грыбы і лекавую сыравіну. У Маладзечне зрабіць гэта можна ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі па адрасе: вуліца Чкалава, 2-а. А таксама ў ветэрынарных лабараторыях на рынках. Для даследавання трэба прынесці прадукцыю ў аб’ёме 1 літр. Пробы вяртаюцца гаспадару. Ірына Казакевіч папярэджвае: ні ў якім разе не купляйце грыбы і ягады ў нявызначаных месцах. Асабліва – каля дарог. Уздоўж самых ажыўленых аўтамабільных трас ад лета да сярэдзіны восені выстройваюцца гандляры з поўнымі вёдрамі і слоікамі чарніц, брусніц, маліны і самых апетытных на выгляд грыбоў. Ніхто не можа гарантаваць бяспеку для здароўя і якасць такога тавару. Па-першае, невядома, дзе гэтыя дары лесу збіралі, па-другое – за паўдня на абочыне дарогі яны ўбіраюць у сябе вуглевадародны і свінцовы пыл. Спажыванне ягад і грыбоў з павышаным утрыманнем радыенуклідаў выклікае рызыку ўнутранага апраменьвання арганізма. Падрыхтаваў Сяргей ЗЯНЬКО.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грыбы і ягады, якія цяпер з’явіліся ў лясах нашага рэгіёна, могуць быць забруджаныя радыенуклідамі, папярэджвае Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і... |
|