ФотаСлова. 21.by

ФотаСлова

29.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто адкажа, як завецца

Тое, што пад ветрам гнецца

І шапоча успаміны

Пра мінулыя часіны?

Хто адкажа, як завецца

Тое, што да неба мкнецца

І пад сонейкам дужэе,

Залаціцца, прыгажэе?

Той, хто скажа, — знаўца тонкі,

Ён жытнёваю саломкай

Упрыгожыць кут і сенцы,

Зробіць зоркі на акенцы,

Капялюш спляце, што трэба,

І паўмісачку для хлеба...

А ўмельца больш вядомы

Нават коніка з саломы

Так змайструе — заглядзецца!

Паляціць ён полем, лесам,

Небакраем, паднябессем

Ад Прыдзвіння да Палесся.

Гэты здымак я зрабіў на віцебскім беразе Заходняй Дзвіны. "Зацугляць" для фотаздымкаў вялікага і маленькага саламяных конікаў мне дапамагла Людміла Вараб'ёва, кіраўнік гуртка саломапляцення культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кола Віцебска "Дзвіна".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты здымак я зрабіў на віцебскім беразе Заходняй Дзвіны. "Зацугляць" для фотаздымкаў вялікага і маленькага саламяных конікаў мне дапамагла Людміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика