Андрэя Пачобута адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе
30.06.2012 18:12
—
Новости Общества
|
Андрэя Пачобута адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе "Да мяне прыйшлі ў камеру і сказалі збіраць рэчы, бо пераводзяць у іншую камеру. Але пасля мяне проста вывелі за браму турмы", — паведаміў "Свабодзе" Андрэй Пачобут.
Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2 — "Паклёп у адносінах да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо знявагу". Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін. Пачобут адмовіўся супрацоўнічаць са следствам. Заўтра, 1 ліпеня, скончыцца 10-дзённы тэрмін яго затрымання, і яму мусяць прад’явіць абвінавачанне да гэтага часу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра, 1 ліпеня, скончыцца 10-дзённы тэрмін яго затрымання, і яму мусяць прад'явіць абвінавачанне да гэтага часу.
|
|