Работніцы "Дываноў Брэста" не выйшлі з адпачынка на працу
02.07.2012 16:54
—
Новости Общества
|
Работніцы “Дываноў Брэста” не выйшлі з адпачынка на працу Работніцы “Дываноў Брэста” не выйшлі з адпачынка на працу. На пачатку чэрвеня ўсіх дываноўшчыц выправілі ў адпачынак. Праз месяц абяцалі працу, але вытворчасць стаіць. Таму работніц па тэлефоне папярэдзілі, каб не выходзілі на працу. Работніцы кажуць, што магчыма, канвеер запусцяць, каб закончыць прэзідэнцкія дываны. “Спецзаказ вось каб зрабілі. Калі мінулым разам я была, ездзілі мы засцілаць у пакоі прэзідэнцкія гэтыя дываны, дык іх па спецзаказу трэба, аваламі, кругамі сшываць. Так, як на заводзе, не атрымаецца… Але грошай няма, каб яго дарабіць”, — мяркуе дываноўшчыца Ганна Мікалаеўна. Збіраліся з прэзідэнцкай адміністрацыі да іх прыехаць, але не прыехалі, кажа жанчына. Яшчэ дываноўшчыцам паведамілі, што выдадзеныя ім 800 тысяч — гэта не частка, а ўсе адпачынкавыя за месяц, і што выплаты за вымушаны прастой робяцца з разліку дзвюх трацін тарыфу (гэта каля 15 тысяч рублёў у дзень). Таму Ганна Мікалаеўна мяркуе, што праца з’явіцца не раней за верасень. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работніцы "Дываноў Брэста" не выйшлі з адпачынка на працу. Цяпер яны спадзяюцца толькі на "прэзідэнцкія" дываны.
|
|