Парушэнняў паветранай прасторы Беларусі за мінулыя суткі не было.
05.07.2012
—
Новости Общества
|
Тым самым у міністэрстве абверглі інфармацыю, якая з'явілася ў некаторых СМІ, што быццам бы ўчора раніцай над Мінскам лятаў неўстаноўлены самалёт пад кіраваннем грамадзян Швецыі. "За апошнія суткі парушэння дзяржаўнай граніцы Беларусі ў паветранай прасторы не было. Усе маршруты пералётаў паветраных суднаў адсочаны. Дзяжурнымі сіламі па проціпаветранай абароне праведзена больш як 1 тыс. паветраных суднаў", — адзначылі ў Мінабароны. У ведамстве падкрэслілі, што органы кіравання паветраным рухам вядуць пастаянны кантроль за паветранай прасторай Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
|
|