Мядзьведзікі знайшліся ў міліцыі Івянца
05.07.2012 15:22
—
Новости Общества
|
Мядзьведзікі знайшліся ў міліцыі Івянца Чорныя плястыкавыя пакеты, скінутыя з самалёта над Івянцом, знаходзяцца ў мясцовым аддзяленьні міліцыі. Пра гэта журналістам паведаміла адна з жыхарак мястэчка Сьвятлана Турко.
Сьвятлана Турко, супрацоўніца мясцовага ЖКГ, паведаміла пра чорныя пакункі, скінутыя з самалёта кіраўніцтву мясцовага ЖКГ. Яе выклікалі ў міліцыю, дзе яна пабачыла некалькі тых самых пакункаў, у якіх сапраўды знаходзіліся парашуты з прымацаванымі цацачнымі мядзьведзікамі і цыдулкамі на замежнай мове. Спадарыня таксама паведаміла, што гэтыя пакеты пазьбіралі ў Івянцы і ваколіцах. Яе заявы пацьвярджаюцца словамі іншых жыхароў Івянца. Прадпрымальнік Анатоль Роман пацьвердзіў, што бачыў, як самалёт раскідваў чорныя пакункі і як яны ўпалі на вуліцу. Ён нават сфатаграфаваў іх на камэру мабільнага тэлефону, але пасьля выдаліў, бо пабаяўся наступстваў для самаго сябе. Валеры Мазура кажа, што таксама бачыў самалёт. Мазура цьвердзіць, што з самалёта сапраўды скідалі мядзьведзікаў. Мазура кажа, што цацкі прыбіралі супрацоўнікі мясцовай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Жыхарка Вольга Галаванава таксама паведаміла, што бачыла, як самалёт раськідваў нейкія пакункі. Кіраўнік мясцовага ЖКХ Уладзімер Руды ня змог адназначна адказаць на пытаньне, ці знаходзілі ягоныя падначаленыя мяккія цацкі. Руды кажа, што пасьля сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Рэспублікі на вуліцах Івянца было шмат сьмецьця. Вуліцы прыбіралі аж да самай раніцы. І ці былі сярод сьмецьця мядзьведзікі, чыноўнік дакладна ня ведае. "А наагул, усе мядзьведзі жывуць у лесе", — сказаў Уладзімер Руды на разьвітаньне. Жыхар Івянца Вінцэсь Солтан кажа, што бачыў самалёт здалёк. Кажа, што не зьвярнуў на яго асаблівай увагі, бо, маўляў, 3 ліпеня на афіцыйнае сьвята — Дзень Рэспублікі — над мястэчкам лётала шмат авіяцыі. Вечарам 4 ліпеня ў інтэрнэце зьявіліся відэа, на якіх зь невядомага самалёта скідаюцца нейкія рэчы. Адзін фрагмэнт відэа зьняты ў кабіне пілёта. На другім, дзе самалёт у небе, можна пазнаць горад Івянец Менскай вобласьці. Раніцай 4 ліпеня швэдзкае выданьне "The Local" Пілёты сьцьвярджалі, што раніцай яны скінулі цацкі таксама і ў раёне рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікі акцыі кажуць, што праніклі ў паветраную прастору з боку Літвы, кажуць, што ляцелі на малой вышыні — магчыма, таму іх не засеклі радары. Пазьней Міністэрства абароны Беларусі Швэдзкае выданьне "Aftonbladet" цьвердзіць, што акцыя была арганізаваная пры фінансавай падтрымцы рэклямнага агенцтва "Studio Total". Гэтае агенцтва таксама вядомае тым, што часам ладзіць рознага кшталту розыгрышы. Таксама па тэме: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чорныя плястыкавыя пакеты, скінутыя з самалёта над Івянцом, знаходзяцца ў мясцовым аддзяленьні міліцыі. Пра гэта журналістам паведаміла адна з жыхарак мястэчка...
|
|